Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Неруш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Неруш

Электронная книга - «Неруш». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 39
Перейти на страницу:

I стаяла яна перад могілкамі на вачах жывых і мёртвых са сваёй каровай Мілкай, чортавай Рабой, усёю жаночай сваёй істотай адчувала, што ўжо час, падпірае ўжо Мілцы, і не ведала, куды кінуцца з гэтай сваёй бядой, як схаваць яе. I ў тую толькі хвіліну яна нарэшце зразумела сваю дачку — і даравала ёй, даравала нават тое, што яна сама загубіла сябе. Вось так яна бедавала і яна, адна як вока ў вялікім і чужым горадзе, і не наважылася нікому даверыцца, нікому, акрамя маці, гора не нарабіла.

— Жывёле страха трэба...— Ненене і не прыкмеціла, як падышоў Махахей.— Далікатная яна ў цябе, да цяпла, да печы прывыкла.

— Не-не-не, яна трывушчая,— Ненене спалохалася, што Махахей здагадаецца аб усім. I прагоніць яе разам з Мілкай з могілак. I, нібы спрабуючы ўтаіць, прыкрыць гэты міжвольны грэх сваёй Мілкі, стала каля распёртага бока каровы, крыжам раскінула рукі.

— Што хаваеш? — усміхнуўся Махахей.— Жыццё. Не ў прыполе яе прынесла.— Сказаў гэта і, нібыта згадаўшы штосьці, збянтэжыўся, загаварыў груба: — Жывёла ўсё вытрывае, ды нечага ей глядзець, як людзі на могілках перабіваюцца. Нечага і ім,— паказаў на крыжы,— як жывое на свет з'яўляецца, бянтэжыць іх.

Ненене яшчэ нічога не цяміла, а Махахей, добрая душа, некуды знік і тут жа з'явіўся зноў з коллем над пахай і рулонам рубсройду па плячы. Пачаў забіваць колле ў зямлю, выгароджваць каля могілак месца жывёле. Ненене даверылася Махахею, даручыла яму сваю Мілку і пачала азірацца, каму б гэта дапамагчы і ёй. Старая Махахеіха ўскараскалася на табурэт і з вышываным ручніком у руках цягнулася да крыжа, што быў на ўваходзе па могілкі.

— Баба Хвядора, ці да ручнікоў зараз, не свята ж, не радуніца.

— Ой, доньку, яны нас прымаюць, мы да іх прыйшлі, а ты ім ручніка пашкадавала. Грэх... Тут у вайну немцы ішлі, дык адзін ручнік з крыжа ўхапіў — ногі памуляў, здарожыўся. Пераабуцца не паспеў — знайшла куля. Паважаць мёртвых заўсёды трэба, жывыя дабрэйшымі будуць.

— Так, баба, так,— толькі і знайшла што адказаць Ненене.

А да могілак плылі і плылі. з няхітрым скарбам чаўны і лодкі. і нават плыты. Акурат на тую хвіліну перацягваўся з берага са сваёй сям'ёй аднаногі крамнік Лявон Цупрык. Пажыткаў у яго было вышэй галавы. І Ненене кінулася дапамагаць Цупрыку. Схапіла клунак і абышла ўжо крамніка, скіравалася туды, дзе былі ўсе, але Лявон махнуў кавенькай: далей трэба, да тых чужых, да курганоў белага пяску. Ненене хацела ўжо адмовіцца, ды апамяталася, пасаромелася што-небудзь і сказаць супраць Цупрыку, прыгадала, што ён вёсцы не родны, прыблудны, і не было ў яго яшчэ тут сваіх магілак, сваіх крыжоў, і нага яго пахавана недзе ў іншым месцы, а дзе дакладна, яна не ведала і не імкнулася даведацца. Цупрык выдаваў сябе за франтавіка, але наракалі па яго: згубіў ён нагу пасля вайны ўжо. Ненене не асуджала яго раней, не судзіла і цяпер, калі дапамагала яму ўладкавацца ў адзіноце на курганах. Кожны жыве, як ведае, як умее, і кожны сваё атрымае калі не на гэтым, дык па тым свеце. Нясоладка яму і зараз, як гургану па тым кургане. Не пазайздросціла яна і заможнасці Цупрыка, вось толькі ўмарылася, цягаючы яго клункі і пакункі. Але Цупрык паабяцаў: скончыцца ўсё гэта, вырашыць ёй куль мукі. Куль мукі адразу быў непатрэбны Ненене, але яна ўсё ж падзякавала Цупрыку і пабегла да сваіх.

Астравок зямлі, застаўлены высокімі цёмнымі крыжамі, быў заселены і абжыты, і дзеці пахаджвалі ўжо там, глядзелі з вышыні могілак на ваду. За дзецьмі прыйшоў катэр з горада, каб забраць і адвезці туды ж, у горад, пасяліць у інтэрнаце. Але ж некаму, асабліва ў апошнія гады, было раджаць гэтых дзяцей, а тыя, што ўжо нарадзіліся, былі амаль дарослымі, хадзілі ўжо ў школу. Бацькі параіліся і дзяцей на катэр не пусцілі: пры сабе спакайней. Астравок з дарослымі і дзецьмі падобны быў на Ноеў каўчэг: усялякай пачвары па пары — кошкі, сабакі, пеўні, куры. Вось толькі парсюкоў не дазволілі сяляне завезці на могілкі. Барздыка, праўда, імкнуўся прыцягнуць двух, але яму заступілі дарогу, выйшлі ўсе і пагналі ледзь не ў каршэнь.

— Вунь прычэп ад трактара стаіць,— сказаў Махахей.— Там свінням і месца. Хлеў на калёсах.

— Такі хлеў і мне добрая хата,— заўпарціўся быў Барздыка.

— Не хочаш з людзьмі, ідзі да свіней і ты,— патурыла яго Ганна, жонка Махахея.— Ох, нялюдскі ты чалавек, Аркадзь.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)