Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пад знакамі Арла й Пагоні
Пад знакамі Арла й Пагоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пад знакамі Арла й Пагоні

Электронная книга - «Пад знакамі Арла й Пагоні». Краткое содержание книги:

Кніжка „Пад знакамі Арла й Пагоні” ўяўляе сабою збор кароткіх гутарак, прысьвечаных польска-беларускім суадносінам у гісторыі. Гэта ня выклад гісторыі Беларусі, але вольны пераказ цікавейшых момантаў у фармаваньні беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, культуры, таксама пад уплывам палякаў; менавіта - момантаў, якія павінны зацікавіць Шаноўнага Чытача й заахвоціць да заглыбленьня ў родную мінуўшчыну.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 50
Перейти на страницу:

У XVIIІ стагодзьдзе культурная Беларусь увайшла як польскамоўная. Немалая гэта праблема для гісторыкаў: ці да нашай нацыянальнай літаратуры належыць толькі тое, што было напісанае па-беларуску?

Цяпер, калі маем сваю беларускую дзяржаву, прызнаную цэлым сьветам, гэтае й падобныя пытаньні можам ставіць безь ніякіх комплексаў ці боязі загубіцца між народамі.

10. Спусташэньні

XVIIІ стагодзьдзе лічыцца мёртвым у беларускай культуры. У яго палове Беларусь знаходзілася на самюткім дне гаспадарчага й духоўнага шоку пасьля зьнішчальнага XVII стагодзьдзя. І, быццам бы мала было таго, сустрэла яе новая бяда — працяглая канфрантацыя паміж Расеяй і Швэцыяй за прыбалтыйскія правінцыі, вядомая ў гісторыі пад назваю Паўночнай вайны, напрыканцы якой выйшла апошняя кніжка на старабеларускай мове, Збор выпадкаў кароткі, прызначаная сьвятарам і надрукаваная ў Супраскім манастыры ў 1722 годзе. Больш нічога не зьявілася на працягу гэтага й амаль усяго наступнага ХІХ стагодзьдзяў. Тым часам беларускія землі зноў гарэлі ды спусташаліся чужымі арміямі. Імпэратар Пётр Вялікі загадаў спаліць Магілёў, самы буйны пасьля Вільні й Полацка горад. За выйгрыш расейскіх інтарэсаў плацілі беларусы сваёй маёмасьцю й жыцьцём. Хопіць сказаць, што калі век назад насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага складала каля трох мільёнаў чалавек, дык у пятроўскія паходы паменшала яно да няцэлага мільёна, гэта значыць, з кожных трох застаўся жывым альбо нявыгнаным толькі адзін!

У такіх умовах якая ж можа быць гутарка пра разьвіцьцё культуры? Асабліва абязьлюдзелі ў першы маскоўскі патоп усходнія паветы, сумежныя з расейскай дзяржаваю (напрыклад, у Віцебскім далічыліся перапісчыкі пасьля таго міру з Масквою каля двухсот усіх жыхароў на тэрыторыі, адпавядаючай сёньняшнім чатыром альбо й пяцьцю раёнам). Усе пайшлі — як не ў пясок, то ў палон.

Польска-беларускія суадносіны ў культуры амаль перасталі існаваць: зьнік беларускі партнэр, лёс спляжыў яго. Як ні дзіўна сказаць, але гістарычныя крыніцы сьведчаць аб тым, што Літва падымалася з руінаў таксама дзякуючы масавым уцёкам на яе тэрыторыю сялянаў з Расеі, у якой паншчына была куды жахлівейшай, па-азіяцку бязьлітаснай. Царскія дыпляматы пры двары саксонскіх каралёў у Варшаве запатрабавалі вяртаньня каля двух мільёнаў уцекачоў, асеўшых у літоўскіх маёнтках. Ніхто ня бег за расейскі кардон, а наадварот, адтуль ратаваліся ад рабскай няволі, выбіраючы лагаднейшую Літву. У Маскоўшчыне хадзілі легенды пра больш людзкае літоўскае права.

Адышла ў мінуўшчыну старабеларуская пісьмовасьць, але нейк адначасна нараджалася наважытная, як быццам цалкам адарваная ад шматвяковай прыцаркоўнай кніжнасьці. Бо й стваралі яе людзі, так бы мовіць, зь іншага сьвету. Былі імі выключна рыма-католікі, якія, натуральна, ня мелі кантакту з той праваслаўнай альбо пратэстанцкай спадчынай, пакінутай у надрукаваных кірылічным шрыфтам кнігах Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага й іншых. Адбыўся разрыў у нацыянальным разьвіцьці народу, хоць не дарэшты, на шчасьце: не пакрыліcя забыцьцём лацінскія творы Міколы Гусоўскага ці Салямона Рысінскага. Алфавіт вырашаў аб жывучасьці. Выгарала таксама рэлігійная барацьба: цэрквы мадыфікаваліся ў вуніяцкія, а касьцёлы набылі статус элітарнага веравызнаньня, што ў папулярным выслоўі атрымала вэрыфікацаю на „мужыцкую веру” й „панскую”. Адны й другія, аднолькава падпарадкаваныя Папу Рымскаму, не імкнуліся да ўзаемнае экспансіі — паны спавядаліся ў ксяндзоў, а паншчынныя халопы ў папоў. Пры такім падзеле грамадзкімі ролямі — цікава адзначыць — затрымалася будаваньне парафіяльных касьцёлаў; хапала тых, што ўжо былі.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 50
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)