Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Вандроўка з божымі кароўкамі
Вандроўка з божымі кароўкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вандроўка з божымі кароўкамі

Электронная книга - «Вандроўка з божымі кароўкамі». Краткое содержание книги:

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:

Так абясшкодзілі і Дзюрабоя, і выгляд у касмічнага пірата стаў зусім разгублены.

-- І што мне цяпер рабіць, чым займацца? Няма маёй надзейнай, вернай зброі! – захліпаў ён.

-- А ты толькі разбураць і рабаваць умееш? – запытала пірата прынцэса Чысцюля. – Успомні, пра што ты марыў, як быў маленькім?

-- Мала пра што я марыў! – зазлаваўся Дзюрабой. – Будаваць палацы марыў, вось што! А дзе гэтым займацца, калі мы, піраты, прыстанку не маем, гойсаем па Сусвеце. Хацеў да Зямлі дабрацца, дык вы ж не далі!

З вачэй у Дзюрабоя пацяклі злосныя слёзы. Усе, хто гэта бачыў, сказалі, што так і трэба гэтаму бандыту, няхай паплача. Але прынцэса Чысцюля, падумаўшы, прамовіла:

-- Паслухай, Дзюрабой! А заставайся у нашай Краіне! Цяпер тут многае трэба адбудоўваць, сілы твае спатрэбяцца. На Зямлю будзеш штодзень любавацца, яе ад нас добра відаць. А як спатрэбіцца, на сваёй лятаючай талерцы торбы з куродымам паможаш на касмічныя сметнікі адвозіць. Справішся?

Дзюрабоя ўразіла нечаканая прапанова прынцэсы. Ён нават адчуў, як нешта ўнутры яго нібыта шчоўкнула, і благія думкі перавярнуліся на лепшыя.

-- Гэта… Трэба паспрабаваць, -- сказаў ён, сумеўшыся. – А калі мне захочацца шарыкі палопаць? Так люблю, як яны страляюць!

-- А табе яшчэ больш спадабаецца іх надзімаць, вось убачыш! І зваць цябе цяпер мы будзем не Дзюрабоем, а панам Дзьмухайлам, згода?– весела сказала прынцэса Чысцюля і рашуча дадала: -- Сядай у карабель!

-- А я лепш на сваёй талерачцы, можна? – спытаў Дзюрабой, якому быць панам Дзьмухайлам у Краіне Паветраных Замкаў падалося вельмі прывабным.

Баль у Краіне Паветраных Замкаў

Калі пераможцы, а з імі і пан Дзьмухайла спусціліся на пляц перад каралеўскім замкам, там стаялі ўсе да адзінага жыхары Краіны на чале са сваімі каралём і каралевай. Яны радасна віталі Адважных Мар, Даніка, божых каровак.

Прынцэсу Чысцюлю адразу падхапілі і панеслі на руках. Усе абдымаліся, цалаваліся, скакалі ад радасці. А ў руках у кожнага былі… не, не кветкі.

Шчоткі, анучкі, венікі, палівачкі! Марам так спадабалася дзейнічаць, што адразу ж пасля сустрэчы пераможцаў на чале з прынцэсай Чысцюляй яны ўзяліся прыбірацца ў сваёй Краіне.

Адмывалі і чысцілі брукаванку, замкі, лістоту на дрэвах, пялёсткі на кветках, мурзатых дзетак, сабачак і птушак… І хутка пад промнямі сонца, якое засвяціла ў Краіне адразу ж, як расправіліся з Куродымам, усімі колерамі вясёлкі зазіхацела наўколле.

Вось калі і Данік змог налюбавацца на Краіну, пра якую столькі марыў дома і якая яму ўяўлялася менавіта такой прыгожай, якой яна і была.

Сваёй стараннасцю ўсіх здзіўляў і цешыў пан Дзьмухайла. Ён так захапіўся навядзеннем парадкаў, што зусім забыўся на свой разбойніцкі нораў. Зрэшты, яго сваякі, касмічныя піраты, Дзюрабоя вучылі толькі рабаваць. А ў яго такі талент да парадку выявіўся!

Былы Дзюрабой рамантаваў пашкоджаныя замкі, папраўляў масты – адным словам, хапаўся за самую складаную і цяжкую работу.

І жыхары Краіны Паветраных Замкаў даравалі яму былыя правіны. Ніколі пасля былы пірат не пачуў ад іх зняважлівага “Дзюрабой”. Заўсёды да яго звярталіся з павагай:”Пан Дзьмухайла!” Прынцэса Чысцюля, як толькі прывіталася з мамай і татам, адразу ж заняла звыклае месца на хмарцы. Узяўшы ў рукі чароўнае рэшата, яна пачала прасейваць туманы, што ўсё яшчэ віселі над зямлёй. Проаз некаторы час яны парадзелі, і на зямлю прабілася даўгачаканае сонца!

Ад радасці людзі таксама выбеглі на вуліцы і пачалі пускаць салюты. У тым ліку – і з паветраных шароў. Усе яны ляцелі ў неба, па дарозе, з якой ніколі не збіваліся – у Краіну Паветраных Замкаў. А там іх сустракаў пан Дзьмухайла і разам з памочнікамі адбудоўваў новыя замкі.

…А пасля, справіўшыся і навёўшы ўсюды парадкі, у каралеўстве наладзілі баль! Рабочае адзенне мары змянілі на шыкоўныя ўборы, шчоткі і венікі ў руках – на букеты руж.Усе танцавалі і весяліліся ад душы, а кароль Летуценнік Непапраўны ХХ і каралева Мара Сапраўдная раздавалі ўзнагароды ўсім прысутным: каму за мужнасць, каму за стойкасць, каму за працавітасць. Узнагародамі служылі ледзянцы: усе мары, як і мы з вамі, вельмі любілі салодкае.

Даніка ўзнагародзілі за мудрасць, Ірыску Хлебы Мякіш – за вернае сяброўства. Усім траім бясконца паўтаралі, што без іх Краіна прапала б.

-- Што вы! – запярэчыў Данік. – Я шчаслівы, што пабываў у вас і здолеў трошку памагчы. Але, мне здаецца, вы і без мяне справіліся б.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)