Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 147
Перейти на страницу:

Я аб'ехаў i абхадзіў многія вёскі i вёсачкі Рукайняйскага сельсавета. Запомніў такія з ix, як Крыжоўка (з 1 студзеня 1971 года яна, як i іншыя вёскі, атрымала новую назву — Крышкяліс), Ашмянка (Ашмянеле), Баравыя (Шылінай), Задворцы (Ужудварыс), Навасады (Науяседжай), Падчарпае (Паеджай), Міхайлаўка (Мікалішкес), Зацішша (Рамітэ). Цяпер я меў, хай не поўнае, але ўсё ж нагляднае ўяўленне пра гэты край, пра тую новую зямлю, якая ў апошнія гады паэта жывіла яго звонкую музу.

Знаёмячыся з людзьмі, сярод продкаў якіх жыў Ул. Сыракомля, я лепш разумеў многія творы паэта, лепш разумеў яго самога. Больш зразумелымі рабіліся мне i строфы верша Янкі Купалы «Вясковы лірнік», напісанага тут амаль 50 гадоў назад, калі адзначалася 50-я гадавіна з дня смерці Сыракомлі. Янка Купала, які таксама хадзіў па мясцінах вясковага лірніка, быў у Барэйкаўшчыне i Рукойнах, так пісаў у сваім вершы:

Выліць думку хачу — хай снуе у бязмеры — Думку-памяць, што ў сэрцы залегла, Аб той зорцы, што некалі з добраю верай Над зямелькай яснела i збегла.
Аб музыцы, што лірай сваёй чарадзейскай Мне ў душы светач выклікаў новы, Каб жыла, хоць на час, красай кветкаў-пралоскаў, Як жыве вечна Лірнік вясковы...
Час патраніць усё пакрышыць, ацалеці, Путы нават змарнеюць у плесні, — Покі ж будзе душа хоць адна жыць на свеце, Будуць жыці i лірнікаў песні.
Будзеш жыць! Будуць векі ісці за вякамі, — Не забудуцца дум тваіх словы, Як i слоў беларускіх, жывучы між намі, Не забыўся ты, Лірнік вясковы.

Такім чынам, не знайшоўшы прыстанку ў «сваіх ваколіцах», паэт змушаны быў зняцца з бацькоўскай зямлі i адправіцца ў Вільню шукаць долі ў шырэйшым свеце. Якраз да часу ад'езду Сыракомлі ў Вільню адносіцца яго верш «Пілігрым у канцы вандроўкі», які лагічна завяршае як кнігу «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», так i ўвесь давіленскі перыяд жыцця i творчасці яе аўтара:

Вось, нарэшце, i абышоў я, радзіма, Гарады твае, вёскі з кіем пілігрыма. Блізка бачыў я вежы касцёлаў, крыніцы, Падзямельныя склепы твае, камяніцы, I, каб пахваліцца чым было можна, Узяў я памятак колькі ў ранец дарожны: Частку нёманскай хвалі, камень даўняй вежы, Завушніцу з магілы, з дрэва лісцік свежы... Удоўж i ўшыр абышоўшы ўсё Прынямонне, Спачываю пад грушай развесістай сёння. I перад тым, як выйсці на новую каляіну, Усю, што прайшоў, дарогу позіркам зноў акінуў. Там, над возерам сінім, замак глядзіць у зоры, Там, на пагорку, бачу бацькаў знаёмы дворык. Там хатка, дзе шчасце мяне абмінула, Там цвінтар, дзе дзятва — мая кроў — заснула. Там святыні, там блізкія стрэхі з саломы, Звоніць знаёмае птаства, ходзіць вецер знаёмы. I да мяне зноў вяртаюць нябачныя крыллі Пачуцці, што некалі сэрца маё палілі, I думкі, што ў галаве маёй віравалі... О куткі мае мілыя! О родныя далі!.. Калі ў свет мяне кіне жыццёвым ветрам, Набяру сабе у грудзі адгэтуль паветра, Набяру яго шмат, каб надоўга хапіла, Каб яно мае песні заўсёды жывіла. Толькі чым, мае далі, узамен вам аддзячыць? Можа, блаславеннем пілігрымскім, жабрачым, З ветрам яго пусціўшы па родным абшары, Каб збыліся людзей нашых лепшыя мары: Над лясамі, над Нёманам, на мужычым загоне Хай жа лепшую песню птушкі зазвоняць, Закрасуюць хай збожжа пясчаныя нівы І аратага сэрца устрапянецца шчасліва... З болем адсюль пусціўся я ў новую пуцявіну I памяць пра край свой родны — у песні навек пакінуў.

Ходзячы па ваколіцах Заслаўя i па яго вуліцах, я даволі-такі прытаміўся. Убачыўшы за паўрасчыненымі варотамі прамкамбіната зацененую лавачку ля прахадной, я прайшоў да яе і сеў адпачыць. З будкі ў прахадной выйшла пажылая, з вострымі вачыма нізкарослая жапчына:

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)