Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Палон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палон

Электронная книга - «Палон». Краткое содержание книги:

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 117
Перейти на страницу:

А Ярмолік выскраб і вымыў з усіх бакоў чэрап, загарнуў яго ў сярэдзіну шкуркі і, аддаючы тугі скрутак Міхасю, прамовіў:

— Ну от, мы яе не падзелім на ўсіх. Дый жываглоты адбяруць пры вобыску. А яму за тое, што дагадзіў нашаму брату, зробім хоць невялічкую прыемнасць.

Сіліч паклаў скрутак у рэчмяшок, трошкі ўражаны словамі Ярмоліка. Ён, безумоўна, меў на ўвазе вартавога з жалезным крыжам. Кольб аддаў нам дзічыну, а Ярмолік думае, што мы зробім немцу невялічкую прыемнасць, калі вернем шкурку i аголены чэрап! Толькі не хапае яшчэ дзвюх складзеных крыж-накрыж касцей, як на эсэсаўскай эмблеме! Хто яго ведае, можа, Ярмолік хоча намякнуць пра гэта немцу? Бо навошта ж вартавому чэрап зайца? Са шкуркі, вядома, можна пашыць шапку. Але ж i шкуру вяртаць непрыгожа. Атрымліваецца неяк смешнавата. Маўляў, мяса мы з’елі, а шкурку можаце ўзяць сабе.

Хлопец так узрушыў сябе гэтымі супярэчлівымі думкамі, што да паўночы не мог заснуць.

Калі назаўтра на гравійцы Ярмолік пачаў прыспешваць яго аддаць. Кольбу скрутак і растлумачыў, што хоча зрабіць вартавому чучала, Міхасю стала няёмка за ўчарашнюю наіўнаватую недасведчанасць.

«Аказваецца, от што ён меў на ўвазе, уручаючы мне загорнуты ў шкурку зайцаў чэрап. А я падумаў чорт ведае што! Значыць, ён сапраўды хоча зрабіць вартавому невялічкую прыемнасць у падзяку за яго чалавечны ўчынак».

— Ну, смачная зайчаціна? Маладая ці цвёрдая? — напрошваўся на гаворку Кольб, спыняючыся на абочыне каля Сіліча з Ярмолікам, калі тыя з насілак скідвалі ў кювет снег.

— А мы яшчэ не адведалі яе,—разгубіўся Міхась. — Кухар яе згатуе сёння. Паспытаем, як вернемся ў лагер. — Але, падахвочаны напарнікам дый карыстаючыся зручным выпадкам, асмялеў, хуценька выняў з рэчмяшка і аддаў вартавому згорнутую заячую шкурку i, паказваючы рукой на Ярмоліка, дадаў: — Ён з яе зробіць вам чучала.

Кольб, відаць, не чакаў такога павароту справы, бо трошкі сумеўся. Але праз нейкі момант нетаропка паклаў скрутак у торбачку за спінаю i адразу ж ажывіўся:

— А чым я павінен памагчы? Што ад мяне патрэбна?

— Нічога асаблівага, — супакоіў яго Ярмолік, калі Міхась пераклаў пытанні вартавога. — Канечне, было б добра, калі б дасталі мыш’яковага раствору i пару штучных вачэй. Але цяпер гэтага, відаць, не раздабыць.

Сіліч пераклаў Ярмолікавы словы.

— Цяпер не да штучных вачэй, — самотна разважыў Кольб.— У зямлю не паспяваюць хаваць мёртвыя чалавечыя, —але, напэўна, жадаючы адкараскацца ад журботных думак, роблена з’іранізаваў:—А шнапсам нельга замяніць мыш’яковы раствор?

— Шнапсам толькі вочы заліваюць, — не разгубіўся Ярмолік, калі Сіліч пераклаў словы вартавога. — А шкурку ім не вырабіш. Лепей ужо выдубіць яе прымітыўным дзедаўскім спосабам — радкаватым аўсяным цестам. Нябось, цяпер сяляне таўкуць у ступах авёс, каб гатаваць жур. Па~ прасіце ў іх паўкацялка тоўчанай аўсянай мукі з шалупіннем.

Міхась пераклаў сказанае Ярмолікам.

— I што з ёю рабіць?—праявіў цікаўнасць вартавы.

Калі Міхась пераклаў яго пытанне, Ярмолік не спяшаючыся пачаў тлумачыць:

— У гліняным або ў драўляным посудзе вадою разбавіць цеста да гушчыні смятаны, добра пасаліць яго і дадаць трохі разведзеных дражджэй. Накрыць посуд і на пяць-шэсць дзён паставіць у цёплае месца. Пасля таго, як цеста адбродзіць і запахне спіртам, можна ім вырабляць шкурку.

Хаця ён гаварыў нетаропка, але Міхасю цяжкавата было знаходзіць у нямецкай мове патрэбныя канкрэтныя словы, i таму хлопец ледзьве наспяваў услед за Ярмолікам перакладаць ягонае тлумачэнне.

— А як гэта робіцца?—ужо не цярпелася Кольбу.

Сіліч пераклаў напарніку гэтае пытанне.

— Унутры намажаце шкурку цестам, складзеце ўдвая, футрам наверх, i пакладзеце на адны суткі, — удакладніў Ярмолік і трохі пачакаў, пакуль Міхась перакладзе сказанае. — Потым цеста саскрабеце нажом і зноў намажаце яе ў другі раз і ў такім жа складзеным выглядзе пакладзеце яшчэ на адны суткі, — і зноў пачакаў, пакуль Міхась перакладзе ягоныя словы, —А пасля, ужо не саскрабаючы цеста, развесіце шкурку сушыцца,. але толькі не на сонцы i не над печкаю, а ў сухім месцы. Па меры высыхання цеста адваліцца само—i шкурка будзе выдублена.

— Складаны гарбарны промысел, — з глыбакадумным выглядам на твары зазначыў Кольб, калі Міхась да канца пераклаў грунтоўнае Ярмолікава тлумачэнне.

Хлопца таксама здзівілі напарнікавы веды. «Няйначай, як сапраўды ён працаваў у гарбарні».

А Кольб неяк міжвольна памацаў за спінаю торбачку са скруткам і зусім нечакана пацікавіўся:

— Што гэта загорнута ў шкурку?

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 117
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)