Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вячэрняе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вячэрняе

Электронная книга - «Вячэрняе». Краткое содержание книги:

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 126
Перейти на страницу:

Або такое яшчэ:

Калісьці, таксама пры Польшчы, з нашага Турца на станцыю Гародзей вазілі збожжа з яўрэйскіх свірнаў-шпікняроў. Справіўшыся з перагрузкай, мужчыны заходзілі ў «гарбацярню», чайную, пагрэцца. Неяк сусед наш, вясёлы ды нестары здаравяк, сказаў афіцыянтцы: «Ну ж ты, дзеўка, і насаладзіла мне, ажно ў мяне...» А яна, мясцовая дульцынея: «Ну пакажы!» І хап яго за подшаг!..

Такое пісалі яшчэ ў сярэднявеччы. А мы толькі смакуем употайку.

* * *

Праз акно ў ашчаднай касе любуюся, як маладая, мілая з выгляду, даўнавата ўжо знаёмая маладзіца расцвіла цяжарнасцю.

* * *

Ножкамі можна захапіцца нібыта і незалежна ад усяго іншага. Убачыў такую на аўтобусным прыпынку, калі заходзілі, а потым яшчэ раз, калі разам выйшлі і яна пайшла перада мной. Высокая, элегантная, а ножкі ў белых туфельках стройныя, з назаўсёды правільнай, як пад нячутную музыку, хадой.

* * *

З аднаго боку чыстае каханне, з другога — разбэшчанасць, а ўсё разам цяпер называецца секс. Нават і «сіняя панчоха», даруй Божа, уся ў сваіх нудных «творчых» пошуках, знаходзіць тут вельмі новае, навукова-культурнае асэнсаванне. Сам чуў, як яна перад пачаткам нарады гутарыла з яшчэ старэйшым навукоўцам і трошкі заслінена шапялявіла пра тое, якія сёння ў свеце найважнейшыя праблемы: міру, дэмакратыі і тэксу...

* * *

Позні вечар перад тэлевізарам. Чакаеш чаго-небудзь цікавага, а дыктарка, сімпатычная маладзіца, аб'яўляе з дзяжурнай усмешкай:

— А цяпер, паважаныя таварышы, мы вам пакажам...

І называе другую ці трэцюю серыю нейкага нуднага кінафільма. Пакуль выключыць тэлевізар — само сказалася:

— Паказала б ты, дарагая, што-небудзь іншае!..

Бо і ёсць жа што паказаць.

* * *

Маладзенькая, прыгожанькая тэледыктара гаворыць завучанае хутка і чотка. Закончыла доўгі, сухі інфармацыйны сказ гулліва — словам Бан-Кок, ды з клічнікам і падлеткавай усмешкай, слова тое раздзяліўшы і падкрэсліўшы, асабліва Кок. Магла б тут і пальчык узняць.

* * *

«Што ты скалішся, слова не прылажыўшы?!» Хоць ты вазьмі ды так, па-вясковаму, спытайся ў здаравеннай музыказнаўчыхі, якая, абы з'явілася на тэлеэкране — адразу шырокая ўсмешка.

Можа, такое з вучобы, дзе вымуштроўваюць і так. Некаторыя дыктаркі так гэта моцна засвоілі, што і некралог, здаецца, гатовы пачынаць з выдатна засвоенай усмешачкай: «Савет Міністраў з глыбокім жалем паведамляе, што...»

* * *

Суседава нявестка, руская маладзіца, дзякуючы за паслугу:

— Иван Антонович, миленький, выйду на пенсию — прочитаю все ваши произведения!

А самой трыццаць, і здаровая, аж свіціцца.

Што ж, пачакаем.

* * *

Энтузіястка арганнай музыкі на канцэрце. Апладзіруе і крычыць: «Біс!» — проста як у гарачцы якой. І зноў, і зноў... За свой рубель і душу з таго маэстра выняла б!..

А ў нас, відаць, наогул першае месца па воплесках?

Пры Брэжневе кожны дзень амаль уся тэлепраграма «Час» складалася з масавых апладысментаў. Ва ўсёй краіне толькі засядаюць, толькі ў ладкі пляскаюць...

* * *

Старая пані Генавефа, хатняя работніца ў вядомага пісьменніка. Дзеці гаспадара, вясёлая малеча, паігралі ў карты на яе ложку, ды яшчэ ж у час святое імшы, пакуль яна была ў касцёле. І вось усю ноч ёй не давала спаць нячыстая сіла. Пакуль яна добранька не памалілася.

* * *

У міжгароднім аўтобусе маладзенькая, худая, быстрая, шыракаротая дзяўчына энергічна, размашыста жуе амерыканскую жвачку. Так плямкае, што цётка, якая сядзіць побач са мною, не вытрымала: «Во, як сячкарня якая!» Вёска наша сіганула па культуру аж за акіян. Плям, плям, плям... А потым яшчэ тую жованку-недажованку белым пухіром пакажа ў губах. Хоць ты блюнь у адказ. А яна ўсё жуе — за ўвесь білет не даплямкае...

* * *

І сярод нямкіняў ёсць пляткаркі. Таксама спяшаюцца,— бачыў я неяк,— і мімікай, і жэстамі, і смехам.

* * *

Немаладая ўжо выкладчыца так забегалася пасля інстытута па гастраномах, што, зайшоўшы ў кафэ пры хлебным магазіне ўзяла шклянку кавы з аўтамата, булачку, прыладзілася да круглага, высокага стала, а тады — замест цукру — апусціла ў шклянку з рукі... другія пяць капеек. Засаромелася, што нехта ўбачыў такое, і пайшла, не перакусіўшы,— на яшчэ адну лекцыю.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 126
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)