Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Олівер Твіст
Олівер Твіст - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Олівер Твіст

Электронная книга - «Олівер Твіст». Краткое содержание книги:

Олівер Твіст
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 191
Перейти на страницу:

Месца, куды яны пераехалі, было вельмі прыгожым. Для Олівера, які вырас пасярод бруднага натоўпу, шуму і лаянкі, тут пачалося, здавалася, новае жыццё. Ружы і бружмель туліліся да сценаў асабняка, плюшч абвіваўся вакол камлёў дрэў, садовыя кветкі насычалі паветра тонкім водарам. Зусім побач месціліся маленькія вясковыя могілкі, на якіх не было звыродлівых высокіх помнікаў, а віднеліся толькі капцы, пакрытыя дзёрнам і мохам, пад якімі спачывалі вясковыя старыя. Олівер часта гуляў тут; часам ён згадваў убогую магілку сваёй маці, сядаў і, схаваўшыся ад усіх, плакаў, але калі ён падымаў вочы да глыбокага неба над галавой, то ўжо не мог уявіць, што яна ляжыць у зямлі, і аплакваў яе з жалем, але без надрыву.

Гэта былі шчаслівыя дні. Надвор’е стаяла яснае, спакойнае, ночы не прыносілі ні страху, ні клопатаў — ні гібення ўмярзотнай турме, ні ўзаемінаў з мярзотнымі людзьмі, нічога, акрамя прыемных і шчаслівых думак. Кожны ранак ён ішоў да сівагаловага старога джэнтльмена, які жыў паблізу маленькай цэркаўкі, і той вучыў хлопчыка лепш чытаць і пісаць; стары джэнтльмен гаварыў так лагодна і так шмат улучаў яму ўвагі, што Олівер з усіх сіл стараўся дагадзіць яму. Потым ён з місіс Мэйлі і Роз выпраўляўся на шпацыр і слухаў, як яны размаўляюць пра кнігі, або сядаў побач з імі ў якім-небудзь цяністым месцы і слухаў, як маладая лэдзі чытала які-небудзь твор. Ён гатовы быў слухаць, пакуль не станавілася так цёмна, што нельга было разабраць літар. Потым ён мусіў выконваць заданні на заўтра; над імі ён зацята працаваў у маленькім пакойчыку з акном на агарод, пакуль паціху не апускаўся вечар. У той час лэдзі зноў выходзілі на шпацыр, і ён шпацыраваў разам з імі, з задавальненнем слухаючы ўсё тое, пра што яны размаўлялі, і вельмі радаваўся, калі ім хацелася мець кветку, і ён мог яе сарваць, або калі яны нешта забывалі дома і прасілі яго, каб ён збегаў і прынёс, — яму проста хуткасці не хапала, так ён хацеў ім услужыць. Калі рабілася зусім цёмна, і яны вярталіся ў дом, маладая лэдзі сядала да піяніна і наігрывала прыемныя мелодыі або спявала ціхім, лагодным голасам якую-небудзь старабытную песню, чым вельмі дагаджала сваёй цётцы. У такія вечары свечак не запальвалі, і Олівер у поўным захапленні сядзеў ля аднаго з вокнаў і слухаў цудоўную музыку.

А нядзеля! Наколькі іначай праводзілі гэты дзень тут у параўнанні з тым, як ён праводзіў іх раней! І якія гэта былі шчаслівыя нядзелі — як і іншыя дні таго найшчаслівейшага часу! Зранку было набажэнства ў цэркаўцы; за акном калыхалася зялёная лістота, спявалі птушкі, духмянае паветра прасочвалася праз нізкія дзверы і напаўняла сваім водарам сціплы будынак. Беднякі былі апранутыя так чыста, так акуратна, яны з такой пабожнасцю ўкленчвалі на малітву, што ўсё гэта, здавалася, было для іх чыстай прыемнасцю, а не надакучлівым абавязкам, і хоць іхнія спевы былі нястройнымі, затое — вельмі шчырымі і гучалі больш меладычна (прынамсі, для вуха Олівера), чым што заўгодна, што ён чуў раней у царкве. Потым зноў шпацыравалі, наведвалі маленькія чыстыя домікі рабочага люду, а ўвечары Олівер прачытваў раздзел або два з Бібліі, якую ён вучыў увесь тыдзень; у сувязі з выкананнем гэтага абавязку ён пачуваўся больш гордым і шчаслівым, чым калі б сам быў святаром.

Ужо а шостай гадзіне ўранні Олівер быў на нагах; ён блукаў палямі, скрозь абіраў агароджы ад палявых кветак і, нагружаны імі, вяртаўся дамоў, а дома яму трэба было старанна і з толкам падабраць букеты для ўпрыгожання стала да сняданка. Быў таксама і крыжацвет для птушак міс Мэйлі, якім Олівер, навучаны гэтаму прыходскім клеркам, з адмысловым густам упрыгожваў клеткі. Пасля таго, як птушкі былі дагледжаныя да дня, Олівера звычайна пасылалі ў вёску каму-небудзь на дапамогу, або зладжваўся на лугавіне які-небудзь дзіўны крыкет; калі гэтага не было, то знаходзілася якая-небудзь праца ў садзе або агародзе, якой Олівер займаўся таксама з вялікай ахвотай (ён вывучаў гэтую навуку пад кіраўніцтвам таго самага настаўніка, які па прафесіі быў садоўнікам). Потым з’яўлялася міс Роз, і яго асыпалі тысячай пахвал за ўсё, што ён зрабіў.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 191
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)