Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 138
Перейти на страницу:

Раніцай, паныла апусціўшы долу цяжкія галовы, з ярмом на шыях, ішлі мае азіяцкія валы стаптаным стэпам да ішымскага берага, жоўтая вада ў рацэ хвалявалася, падымалася пырскамі ўтору, хаця ветру не было, стаяла глыбокая, як пасля ўрагану, цішыня.

А потым была нядзеля, дзяўчатам на стане далі адпачынак, і мы з Тоняй стаялі на беразе Ішыма, валы пілі ваду ў рацэ. Я ведаў, што кахаю яе, таму не мог, не смеў глянуць ёй у вочы, узяць яе за руку, абняць. Мы пайшлі берагам, і Тоня спынілася: ля берага, на тым баку з вады рос высокі густы чарот, і ля яго, ля чароту, на лёгкай хвалі гойдаліся лілеі — белыя, на доўгіх і тонкіх зялёных сцяблінах. Тоня глядзела на іх, і я збоку бачыў: у вачах яе стаялі здзіўленне, слёзы і цішыня. Я распрануўся, кінуўся ў Ішым, пераплыў яго і ля чароту выцягнуў з вады, сарваў лілею, мерыўся сарваць яшчэ некалькі кветак, але Тоня сказала мне з берага: «Адну! Хай жывуць!» Калі я даў ёй на беразе кветку, яна нахілілася над ёю і сказала: «Думала, што лілеі не пахнуць, але ж — пахнуць... вадой, стэпам і, здаецца, яшчэ нечым...» Потым яна абаперлася рукой на маё плячо, скінула на траву басаножкі, сышла з берага ў ваду, узялася рукой за падол сукенкі, хацела падняць яе, але скоса і спадылба глянула на мяне і шапнула: «Не глядзі, адвярніся». Я адышоў ад берага, чуў, як яна паласкала ў рацэ ногі, і бачыў, бачыў гэтыя нябачныя, пад берагам, ногі і ведаў, што нельга, нельга мне хоць якім неасцярожным позіркам, неасцярожным рухам спалохаць яе. Яна ціха паклікала мяне, я падаў ёй руку, і, калі яна стала перада мной, на беразе, маладзенькая, з вялікімі чыстымі вачамі, я ўзяў яе на рукі і панёс, панёс берагам у высокай траве. Адной рукой яна абняла мяне за шыю, другой трымала крамяную белую лілею, а вочы заплюшчыла і нешта слухала, слухала. Прыслухаўся і я: з боку пасёлка, з дынаміка наплывала музыка. Тоня прашаптала: «Гэта «Развітанне» Шуберта...»

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)