Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Зорны спеў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Зорны спеў

Электронная книга - «Зорны спеў». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага Песня пра зубра, пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 158
Перейти на страницу:

Для «ўспакаення веры» Афанасій Філіповіч рабіў усё, напісаў нават верш, які можна лічыць першай іскрынкаю ад берасцейскага паэтычнага вогнішча. На сучасны густ і слых сілабічны радок Філіповіча гучыць грувастка і цяжкавата, але, добра ўчытаўшыся, можна і ў ім адчуць кіпенне страсці публіцыста. Цікава і, мажліва заканамерна, што пісьмовая паэзія на пагранічнай Берасцейскай зямлі пачалася не з хвалебных арацый у гонар вяльмож, а з вострых спрэчак, асуджэнняў і заклікаў да вернасці. Верш Філіповіча — заклінанне і адначасова кліч да уніятаў вяртацца назад да веры і звычаяў бацькоў, да сваёй нацыянальна-культурнай традыцыі, да еднасці. Спачатку аўтар апеліруе да бога:

Патлумі ўсіх праціўнікаў і іх рады, Абы болынай не чынілі здрады Межы грэкі і рымляны, Гды ж то люд твой ест выбраны!

Але публіцыстычная традыцыя краю падказвае фанатычнаму манаху і цвярозыя, практычныя аргументы. Філіповіч спрабуе пераканаць уніята, бо ведае, што, страшачы божай карай, многага не даб'ешся. Ён угаворвае адступніка:

Не бардзо цябе Рым прагне і лаціна, Можа бовем абысціся без русіна... Будзь жа сынам праваслаўным, уніяце! Ёсць пакута жывым людзям, мілы браце! (144)

Жыццё Філіповіча абарвалася трагічна: ён быў забіты 15 верасня 1648 года падбухторанай езуітамі шляхтай. Яму не даказалі віны — тайных кантактаў з паўстаўшымі запарожцамі. Берасцейскі ваявода, к якому прывялі закаванага схізматыка, адмовіўся выдаць на яго прысуд. Ён заняў пазіцыю евангельскага Пілата: «По шчосце яго да мяне прывялі? Маеце ўжо ў руках сваіх, чыніце ж сабе з ім шчо хошчаце». (176) Манахі і братчыкі толькі праз восем месяцаў знайшлі ля вёскі Гершоны пад Брэстам труп Філіповіча. Пазналі яго па зрэбнай кашулі і лыкавым лапці, на целе былі прыпёкі — сляды катавання агнём. Праваслаўная царква кананізавала Філіповіча як пакутніка за веру.

Смерць ігумена стала тэмаю «Надгробка» — вершаванай эпітафіі, якую склалі манахі ці мо братчыкі тут, у Брэсце. Рэлігійную кананічнасць выслоўяў парушаюць у гэтым вершы рэалістычныя штрыхі. Душа непакорлівага манаха гаворыць з таго свету да царквы:

Цяпер мусілэм юж так уступіці, Аб крыўду тваю будучы забіты Ад рук шляхецкіх пад час казаччыны, У Брэсце Літоўскім, на сваёй айчызне. (179)

Навізною вылучаецца і «Аповесць пра смерць Філіповіча», складзеная яго паплечнікамі. Яна нагадвае хутчэй адвакацкую апеляцыю ў суд, чым кананічнае «жнтне» святога. Забойства Філіповіча падаецца тут як самасуд фанатыкаў, як гвалтаванне законаў свабод і гарантый чалавечай годнасці. Нават сярэдневяковыя ўяўленні пра слодыч смерці за веру тут асэнсаваны ў духу рэнесансу і гучаць жыццёва, без цьмянай містыкі. Езуіцкаму ганцу, які ў апошнюю хвіліну прынёс Афанасію дараванне, але пры адной умове, што той возьме назад свае праклёны уніі, ён адказвае: «Няхай езуіты ведаюць... Як ім міла ў раскошах гэтага свету жыць, так мне міла цяпер на смерць пайсці». (176) Смерць трактуецца тут як грамадзянскі акт пратэсту, а не толькі пакорнае выкананне волі бога. Гэта свабодны выбар, зроблены пасля таго, калі герой перабраў усе спосабы абараніць сябе і свае прынцыпы, апеліруючы да законаў і грамадскай думкі. Філіповіч выбраў емерць, разумеючы, што гэтым актам ён вынес прысуд грамадству, у якім жыў, якое яго выхавала і ў якое ён перыў. Грамяттства гэтае апускалася ў прадонне беззаконнасці, выраджэння. Нават абмежава-ная крытыка, праклёны нейкага манаха аказаліся гэтаму грамадству смяротна нязноснымі.

Аповесць пра смерць берасцейскага ігумена — першы твор у беларускай літаратуры, дзе асуджаецца забойства чалавека за яго перакананні і за публічнае выказванне сваіх поглядаў, як злачынны самасуд, дапушчаны пры маўклівай згодзе ахоўнікаў закона.

На жаль, брацкі рух, абмежаваны кансерватызмам праваслаўнай царквы з яе сляпою прывязанасцю да стараславянскай мовы, таксама як і рух уніяцкі, звязаны палітыкай безагаворачнай лаяльнасці ў адносінах да шляхецкай Рэчы Паспалітай, уступаючай у час змяркання,— не змаглі стаць сапраўднымі выказнікамі нацыянальных інтарэсаў беларускай народнасці эпохі Адраджэння, дойлідамі яе новай культуры. У той час, бадай, найбольшую цывілізатарскую і нацыянальна-ўсведаміцельную мажлівасць мелі вальнадумныя дысідэнцкія плыні — кальвінізм, арыянства, сацыніянства, але яны не спусціліся да нізоў народа, засталіся свайго роду духоўным прысмакам, прыправаю на стале вальнадумных вяльможаў накшталт Крыштофа, Мікалая ці Януша Радзівілаў і слепа адданых ім елужывых прастакоў тыпу наваградскага падсудка Фёдара Еўлашэўскага. Урэшце рэфармацыя на Беларусі заглухла ля бастыёнаў каталіцызму, разбілася аб муры езуіцкіх манастыроў і касцёлаў, калегій і акадэмій. Паход «польскай веры» на ўсход прадвызначыў пакутлівы працэс дэнацыяналізацыі культурнага асяроддзя ў Беларусі. Поўным ходам выцяснялася ў XVII стагоддзі беларуская мова з дзяржаўных устаноў, з дзелавых і мастацкіх твораў, выходзіла з ужытку ў культурных пластах грамадства і замянялася «пальшчызнаю». Бадзёрая «эпіграма» Яна Пашкевіча пра сілу беларускай моўна-культурнай традыцыі ў Літве, надрукаваная на тытульным лісце Літоўскага Статута 1632 года, магла гучаць у канцы XVII стагоддзя як нязбыўнае святочнае віншаванне:

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 158
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)