Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кім і Валерыя - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кім і Валерыя

Электронная книга - «Кім і Валерыя». Краткое содержание книги:

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 124
Перейти на страницу:

Сусед няйначай пачуў, як я ўздыхнуў,— адарваўся ад акна, паглядзеў на мяне неяк запытальна і сказаў голасна, прыязна, яшчэ па-вясковаму, але ўжо трошкі і па-гарадскому:

— Здраствуйця вам!

Некалі ў вёсцы было заведзена даваць «дзень добры» і незнаёмаму чалавеку, ды звычка тая даўно выйшла з ужытку, забылася. Значыцца, сусед мой угадаў ува мне знаёмага?

На мяне глядзеў адкрыты, чысты, з добрым паглядам густа-блакітных вачэй (нават я, дальтонік, угледзеў гэта адразу) твар, і найперш гэтыя вочы смутна мне штосьці нагадалі.

— Дабрыдзень і вам,— адказаў я.

Ды адказаў, пэўна, без чаканай суседам радасці пазнавання, бо ён загаманіў да мяне яшчэ галасней і прыязней.

— А я вас пазнаў,— казаў ён.— Яшчэ праз акно, як вы да аўтобуса падыходзілі. Вы з маім братам у школу хадзілі.

— З братам? — перапытаў я, стараючыся прыпомніць, хто б гэта мог быць, і мне зноў падаліся знаёмымі ягоныя вочы.— А?.. З Цадзілкам?! З Косцем? — знячэўку здагадаўся я.

— Ага.

Ну вядома ж, Цадзілка! У каго яшчэ быў такі ж адкрыты, чысты твар і, найперш, такія ж зіркастыя густа-блакітныя вочы!

Хадзіў, хадзіў са мною ў восьмы, дзевяты і дзесяты класы ў Янавічы Косця з Селішча — хлопец са смешным прозвішчам Цадзілка. Прыгожы, дужы хлопец, а прозвішча меў — як на здзек. Зрэшты, здаецца мне, ён сам найперш і вінаваты быў у тым, што яго прозвішча часта трапляла пад нашыя бязлітасныя хлапечыя здзекі: ён не прапускаў выпадку, каб не падкрэсліць, што ў яго не прозвішча, а мянушка. Натуральна, што мы яго інакш і не звалі-клікалі, як — Цадзілка. А дзяўчаткі нашы дапякалі яму яшчэ больш — звалі яго пяшчотна, ласкавенька — Цадзілачка, а самі сабе альбо цішком (і Косця ведаў гэта) дадавалі: Дурылачка...

— А вы Віцька? Віктар? — схамянуўся і паправіўся я, прыпомніўшы і імя цяперашняга майго суседа-спадарожніка.

Ад маёй Слабады да Янавіч восем: кіламетраў. А недзе на паўдарозе між Слабадою і Янавічам і быў пасёлачак — хат дзесяць, напэўна — Селішча, дзе жыў Цадзілка, і мы зрэдзь часу ішлі рэшту дарогі да школы разам. Сяды-тады я, надаралася, і заходзіў па яго, і таму ведаў ягоных маці, цётку Пранцю, і малодшага, маладзейшага на гадоў восем, брата Віцьку. Бацькі ў іх не было. Ён не тое што загінуў на фронце ці ў партызанах. Яго наогул не было. Цадзілка пра бацьку ніколі не загаворваў, а ў мяне, дзіўна, быццам хапала розуму на тое, каб не лезці да яго з роспытамі, бо немаведама ад каго чуў, што цётка Пранця замужам не была, а знайшла сваіх двух сыноў — даваеннага Косцю і пасляваеннага Віцьку — «у салаўіных росах».

— А я Віктар,— заківаў галавою мой сусед і, быццам абрадаваўшыся таму, што я ўспомніў і яго імя, і палічыўшы гэта добрым знакам для збліжэння, загаварыў да мяне як да зусім свайго чалавека, хоць і даўно не бачанага, не забываючыся, аднак, «выкаць».— А я глянуў і адразу пазнаў вас. Вы дык і не змяніліся. А Косця — пастарэў. Дзед ужо. Ведаеце?

— Не, не ведаў.

— Дык нядаўна і абдзедзіўся, адкуль вам ведаць! — махнуў рукою Віктар.— Сваякі цяпер і то рэдка сустракаюцца, а то...

— З Косцем мы неяк бачыліся, але даўно, гадоў з дзесяць, пэўна, назад, а можа, і болей,— я, паддаючыся ягонаму настрою, падтрымаў гамонку.— Як ён, Косця?

— Так сабе. Ён дзе рабіў, там і робіць,— па рамонце халадзільнікаў. У добрае месца ўбіўся. Капейчыну жывую мае і немалую, хоць і не хваліцца,— як усміхнуўся Віктар.— А не хваліцца, бо жонкі баіцца,— сусед сцішыў голас: — Яна ў яго скнара і звягала. Я дык не надта і хаджу да іх. Праз яе...

Вучыўся Цадзілка не вельмі каб. Па алгебры там ці геаметрыі яшчэ сяды-тады мог зарабіць і чацвёрку, а па мове, літаратуры, па гісторыі перапаўзаў з класа ў клас на траяках уперамешку з двойкамі. Не меў дачынення ён і да таго, што рабілася ў класе: без яго выпускаліся насценныя газеты, ладзіліся канцэрты і пастаноўкі, рыхтаваліся сходы, пісаліся плакаты. Аднак жа яго прысутнасць у класе заўважалася.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)