Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Гісторыя Ролянда - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гісторыя Ролянда

Электронная книга - «Гісторыя Ролянда». Краткое содержание книги:

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 144
Перейти на страницу:

D5. Зь ліста Толіка. Пра мармэлядкі

<...> альбо піва, альбо тытунь, альбо піца – дробязі гэта ўсё, ну, для мяне прынамсі. Але ёсьць у жыцьці рэчы, да якіх прызвычайваесься, і адмовіцца потым – намаганьне тытанічнае. Вось, ці паверыце, прыахвоціўся я да такіх маленечкіх цытрынавых мармэлядак, жоўценькіх. Пакуначак за вячэрай – ці шмат гэта? А кожная мармэлядка пасыпаная цукарком. Год еў, два еў, а цяпер захацеў спыніцца – і не! Не магу адмовіць сабе. Яны паўкругленькія, як долькі. Нават да сымптомаў даходзіць – горыч у горле, цяжар у тулаве, сьлёзы бясьсільля... А бывае, зьбярэсься ўвесь у кулак, як сталь! І не зьясі! І не зьясі! А потым, калі ўжо ня зьеў, мяркуеш: ну вось, я ж перамог? Перамог. Зараз можна хаця б адну? Можна. А рукі ўжо самі фанцік разгортваюць! І зноў прорва расчыняецца... яны такія кісьленькія <...>

D6. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра чаканьне

Калі мы з брацікамі ўзмужнелі, ані дня не праходзіла, каб Хуліё не расказваў нам у падрабязнасьцях пра сваіх прыгожых сябровак і пра сваё каханьне да іх, такое неаднолькавае і кожнага разу непадобнае. Але часам да яго падступалася мэлянхолія, і ён пачынаў абстрагавацца і абагульняць.

– Ведаеце, брацікі, я з самага дзяцінства чагосьці чакаю – і ад дзяўчынак, і ад дзяўчат, і ад жанчын. Чагосьці! Нейкіх асаблівых слоў, можа. Якія кудысьці паклічуць, усё аканчальна патлумачаць і ўсё назаўжды зьменяць! І пачнецца сапраўднае жыцьцё, шчасьлівае, паўнаводнае! Але чамусьці гэта ніколі не адбываецца...

– А я табе скажу па сакрэце, Хулі, – сказаў па сакрэце Толік, – у мяне хоць і жонка, і дзьве дачкі, але я таксама дагэтуль чакаю таго самага!

І яны сумна акруглілі вочы, і паляцелі летуценнымі поглядамі за гарызонт.

– А я вам скажу, хлопцы, – сказаў Колік знарочыста груба, – гэта вы зусім ня бабу чакаеце, а Бога.

І яны зь нечаканасьці нахмурыліся, і пачухалі патыліцы.

– А я вам скажу, – сказаў Валік, – гэта мы ўсе чакаем сьмерць.

Але Хуліё цярпець ня мог падобнае псэўда-філязофскае балбатні; у падобных выпадках ён моўчкі ўставаў і пачынаў зьбірацца ў кіно.

D7. На адвароце партрэта. Пра пачуцьці

«Пачуцьці юнае дзяўчыны слабыя, нетрывалыя, неразьвітыя. Сёньня яна шануе Кундэру, заўтра – Керуака, а ты ў ейных вачох – толькі абрыдлы, нікчэмны пёс.

Іншая справа – кабета сталая, сьпелая, поўная сапраўднае палкасьці. Кастанэды й Картасары мільгаюць у ейных вачох пярэстымі іскрынкамі, і толькі ты сьвецісься моцным і роўным сьвятлом.»

D8. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра дырэктара школы

Самым лепшым старэнькім зрабіўся наш дырэктар школы. Ён прыходзіў раз ці два на год да кагосьці з нас на дзень нараджэньня, альбо на імяніны, альбо на іншае сьвята, альбо папросту казаў у дамафон:

– Які сёньня выдатны дзянёк...

Яго нязьменна суправаджала жонка, але дзіўна – яна ніколі не ўваходзіла да нас, як бы мы яе ні ўпрошвалі. Не! – яна вызваляла руку й глядзела так сурова, што мы адступаліся. Пакуль дырэктар сядзеў у нас, яна заходзіла ў гаспадарчую краму ці шпацыравала па вуліцы, праплываючы бэзавым ў прасьветах плоту.

Дырэктар быў прыгожым старэнькім: белыя-белыя валасы, тонкая бледная скура, роўны авал твару, лоб у элегантных маршчынах. Адзінае, што яго псавала – гэта тоўстая карычневая пляма на скроні.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)