Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 207
Перейти на страницу:

– Ай нэ вэдуй Дунадан! Мэ гованнэн!

Ягоныя словы й голас не пакінулі сумневаў: гэта эльф. Аніхто ва ўсім вялікім сусьвеце ня меў гэткага прыемнага голасу. Але ў ягоных словах чулася трывога й заклапочанасьць. Відаць, эльф пасьпешліва тлумачыў Швэндалу нешта істотнае.

Швэндал махнуў хобітам – спускайцеся! Тыя вылезьлі з кустоў ды пабеглі да Шляху.

– Гэта Гларфіндэль зь сядзібы Эльранда, – патлумачыў Швэндал.

– Вітаньне! Добра, што мы нарэшце сустрэліся! – павітаў эльф Фрода. – Мяне паслалі з Долага Яру, каб адшукаць вас. Бо баяліся, што вы напаткалі па дарозе бяду.

– Значыць, Гэндальф дабраўся да Долага Яру? – радасна ўскрыкнуў Фрода.

– Не. Яго яшчэ не было, калі я выправіўся дзевяць дзён таму, – адказаў Гларфіндэль. – Эльранд атрымаў нядобрыя весткі. Мае сваякі, якія вандравалі па вашых землях за Барандуйнам, убачылі небясьпеку й даслалі нам зьвесткі як мага хутчэй. Яны паведамілі, што Дзевяцёра зноў у заходніх краёх, што вы блукаеце бездапаможныя, бо Гэндальф яшчэ не вярнуўся. Мала хто нават у Долым Яры здольны адкрыта супрацьстаяць Дзевяцярым. Аднак тых, хто здольны, Эльранд паслаў на поўдзень, захад і поўнач. Мы палічылі, што вы маглі зьвярнуць далёка ад Шляху, каб пазбавіцца пагоні й згубіцца ў глухамані. Мне выпала сачыць за Шляхам. Сем дзён таму я пакінуў сваю пазнаку на мосьце праз Мітэйфель. Мост пільнавалі тры Саўронавы паслугачы, але яны адступілі перада мною, і я рушыў на захад, перасьледуючы іх. Напаткаў яшчэ двух, але яны збочылі на поўдзень. Адгэтуль я вышукваў ваш сьлед. Адшукаў два дні таму й прасачыў за Апошні мост, а сёньня знайшоў, дзе вы зноў спусьціліся з гор. Аднак трэба рушыць! Для астатніх навінаў няма часу. Вы ўжо тут, і таму трэба рызыкаваць. Пойдзем па Шляху. Пяцёра Вершнікаў за намі. Калі яны натрапяць на ваш сьлед на Шляху, прымчацца, бы вецер. Але пяцёра – гэта ня ўсе. Дзе астатнія чатыры, я ня ведаю. Мажліва, яны пільнуюць ад нас брод.

Пакуль Гларфіндэль прамаўляў, вечаровыя цені згусьціліся. Фрода адчуў, як невыносная стома авалодвае ім. Калі сьцямнела, туман перад ягонымі вачыма пазмрачнеў, і паміж ім ды тварамі сяброў лёг чорны цень. Боль працінаў яго, боль і холад. Ён пахіснуўся, ухапіўся за Сэмаву руку.

– Мой гаспадар хворы й паранены, – сказаў Сэм раззлавана. – Ён ня можа ехаць у цемры! Яму трэба адпачыць.

Гларфіндэль падхапіў аслаблага Фрода і, падтрымліваючы яго, зірнуў яму ў твар, заклапочана й задумліва. Швэндал сьцісла распавёў пра начны напад на Наветранай строме, пра чарадзейнае лязо. Выцягнуў цаўё, якое прыхапіў з сабою, даў эльфу. Гларфіндэль уздрыгнуў, крануўшы яго, але разгледзеў уважліва.

– Вусьцішныя рэчы напісаныя тут, – сказаў ён, – хоць, напэўна, твае вочы іх бачыць ня здольныя. Захоўвай гэта, Арагорн, пакуль не дабярэмся да Эльрандавай сядзібы. Аднак асьцярожней – кранай як мага меней! На жаль, раны ад такой зброі я лечыць ня ўмею. Зраблю, што здолею. Яшчэ адна нагода, каб рушыць зараз жа й без адпачынку.

Ён ціхенька крануў ранку на Фродавым плячы пальцамі й пазмрачнеў тварам, нібы атрымаўшы кепскія весткі. А Фрода адчуў, што холад у ягоным баку й плячы адступіў, цяпло пралілося ад пляча па руцэ й боль аслабеў. Навокал пасьвятлела, нібы разышліся аблокі. Твары сяброў сталі відаць ясьней, дадалося моцы й крыху надзеі.

– Паскачаш на маім кані, – прапанаваў Гларфіндэль, – я падцягну стрэмя да самай папоны, каб ты добра трымаўся. I ня бойся – мой конь ня дасьць зваліцца нікому, каго я загадаю везьці. Хада ягоная лёгкая й мяккая, і калі побач апынецца небясьпека, зь ягоным спрытам не зраўнуюцца нават чорныя коні ворагаў.

– Не, я не паеду, – адмовіўся Фрода. – Мяне, значыць, конь вынесе да Долага Яру ці йшчэ куды, а сябры застануцца ў небясьпецы!

– Сумняюся, – усьміхнуўся Гларфіндэль, – што твае сябры застануцца ў небясьпецы, калі ты іх пакінеш. Ты – іхняя небясьпека. Пагоня за табой, Фрода. За тым, што ты нясеш і што ёсьць небясьпека ўсім нам.

Фрода больш не было, чым запярэчыць, і ён пакорліва дазволіў пасадзіць сябе на белага каня Гларфіндэля. Большую частку паклады зноў навалілі на поні, так што вандроўнікі пайшлі вальней. Колькі часу ўпарта шыбавалі, але пасьпяваць за лёгкаю хадою нястомнага эльфа было няпроста. Ён вёў іх празь цемру, глухую й суцэльную, бо нябёсы завалакло шчыльнымі аблокамі, захіліла месяц і зоры. Піпін з Мэры ды Сэм ледзь кульгалі, засынаючы проста на нагах, нават і Швэндал згорбіўся й крочыў ужо ня так упэўнена. Фрода драмаў у сядле й сьніў дрэннае.

Нарэшце пазалезьлі ў высокія верасы за некалькі крокаў ад дарогі ды імгненна пазасыналі. Калі расплюшчылі вочы – падалося, Гларфіндэль, што вартаваў сон, абудзіў іх усяго праз хвіліну, сонца ўжо высока ўскараскалася, паразагнаўшы начныя аблокі й туманы.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)