Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Электронная книга - «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Краткое содержание книги:

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 171
Перейти на страницу:

Захэканыя, чырвоныя ад напругі твары з дзікім выразам жаху былі ўжо блізка. Нават калі б яны пачалі падсаджваць людзей — перш за ўсё жанчын — на мур, яны паспелі б падсадзіць ад сілы трох-чатырох. І, значыць, схопяць і Тумаша, і Іуду, і ўсіх, і яго. Бедных не выкупяць. Рабства. Бізун.

Ён агледзеў мур, і раптам нешта мільганула ў яго вачах: «А можа, і ўскочыш?»

Хрыстос пабег насустрач уцекачам. Убачыў, што ў вачах некаторых шалёнае здзіўленне. Але ён не бег доўга. Сажняў за дзесяць ён павярнуўся і, набіраючы хуткасць, памчаў да мура.

— Так! — хрыпата крыкнуў Тумаш. — Так! Абы не палон.

Ён падумаў, што Хрыстос хоча разбіць галаву аб камяні. Але той не думаў пра гэта. Разагнаўшыся, ён, нагамі наперад, скокнуў на мур і, скарыстаўшы інерцыю, зрабіўшы на ім два крокі, ускінуў рукі, захапіў-такі пальцамі за востры верхні край яго, зрываючы пазногці, наддзіраючы жывот, звіваючыся, падцягнуўся і з нечалавечай сілай, сілай адчаю і безвыходнасці, ускінуў-такі адну нагу, а пасля і сам сеў верхам на замшэлыя камяні. Упаў галавою на верх забрала ў раптоўным страшным знясіленні.

Зверху ўбачыў твар Раввуні, ягоныя працягнутыя рукі, вочы, у якіх былі радасць за яго і адначасова бязмерная роспач.

У гэты час татарва нагнала і схапіла Яна Зеведзеева і Фаму. Хрыстос не разумеў, чаго так. Ян быў жанчынападобны, гэта так, Але Фама? Толькі пасля ён здагадаўся, што ў гэтым няверным прысмерку не было часу разглядаць. Акрамя таго, крымчакі, па дурасці і недасведчанасці, не здолелі адрозніць белых рас манахінь ад палатняных, брудна-белых апостальскіх хітонаў.

Апосталаў цягнулі на коней. Пасля пачалі ўзлятаць арканы. Сталі хапаць жанчын. Чуўся віск, крыкі, тупатанне коней, чужая лаянка.

— Я тае лапну! — Фама апусціў аглушальную аплявуху. — Я тае лапну двараніна!!!

— Гвалт!

— Вось гэта бабы! — крычаў крымчак. — Дужа вылыкы бабы. Гэтых хапай.

— Ігі-гі! Ігі-гі!

З краканнем, нібы дровы сек, малаціў Піліп. Але вакол усё больш гурбіўся конны смярдзючы натоўп.

Ніхто з уцекачоў не здолеў бы скочыць на мур, занадта былі знясіленыя. Але Хрыстос і не думаў аб паратунку аднаго сябе. Патрэбна была, можа, адна толькі хвіліна, каб нешта… Ат, чорт!

Над Іудам са свістам узляцеў аркан. Захапіў за глотку.

— Хрыстос!!! — у адчаі, з перахопленым дыханнем, толькі і паспеў крыкнуць няшчасны.

І тады Хрыстос устаў на ногі.

…Ігумення і Пархвер, якія цягнулі скручаную Анею да брамы ўнутранага мура, спыніліся, пачуўшы гэты крык.

— Ч-чорт, што такое? — спытаў волат.

Твар Анеі быў змарнелы і безуважны. Яна глядзела ў зямлю. Яна чула віск і крыкі і разумела ўсё. Ігумення пастаралася яшчэ пазаўчора адкрыць ёй вочы на лёс, што яе чакаў.

— То адчыняй дзверы, — шэптам сказаў Пархвер.

Ігумення, аднак, не спяшалася: яна ўчула, што за брамай, у двух кроках ад іх, нехта глуха рыдаў.

…Магдаліна, да крыві разбіўшы кулакі, распасцерлася на брамнай палавінцы, шырока раскінуўшы рукі, як распятая. Адзін адчай валодаў ёю. Скажы яна аб усім — яны ўдзерліся б сюды некалькі гадзін назад, і тады нічога б не было. А цяпер ён у іхніх руках. Чорт з імі, з астатнімі, але ён у іхніх руках. Яна калацілася галавою ў акутую жалезам палавіну, а пасля кінула і ўжо толькі плакала.

— Цс-с! — сказала ігумення.

Яна ціха, як кошка, узбегла сцёртымі каменнымі сходамі на забрала. Мур той быў утрая вышэйшы, чым вонкавы, з зубцамі. Яна прыпала да прасвету між імі і ўбачыла чалавека, які раптам выпрастаўся на вяршыні каменнай агароджы.

Тады яна паспешліва збегла ўніз, зашаптала Пархверу:

— Гэты, на муры. І жанчына тут, ля брамы. Зараз ён, пэўна, кінецца сюды. Зведаў.

— То выпускай…

Скручаная жанчына безудзельна глядзела ў зямлю. Яна сядзела на траве. Як толькі Пархвер кінуў яе, яна села: не трымалі ногі. Твар быў нібы здраўнелы. Вакол вачэй — сінія цені. Ігумення пакасілася на яе:

— Яму ў рукі?

— Чорт з ім. Абодвух і захопяць.

— А як не? А як выкруціцца ды прыскочыць сюды?

— Мур!

— Мур з дзікага каменю. А гэты спрытняга…

— Пускай, кажу, — Пархвер быў белы ад трывогі.

— Не, — уладна адсекла тая. — Трэба паглядзець, што і як. Павялі ў вежу. Адчынім вонкавую браму. Калі схопяць — выпусцім. А як па-мойму, дык выпускаць не трэба. Трэба выбірацца адсюль. Ходам. Ён выводзіць у яр. Крымчакі туды не рызыкнуць — нетры. А там заўсёды чакаюць коні.

— Загаду не выканаеш, — раззлаваўся волат.

— Лепей не выканаю. Лепей самому Лотру аддам — хай робіць, што трэба. Яму лепей ведаць. Спіхнуць з рук, і хай сам разбіраецца. А як выпусцім, як аддамо, ды яны дзівам нейкім уцякуць, схаваюцца — то што тады? Мне — духоўны суд ды, у лепшым выпадку, каменны мех да смерці. А ўжо табе ўздыхальні не мінуць. Як пакароцяць цябе, — яна змерала вокам, — дзюймаў на пяць-шэсць — чым тады заспяваеш?

Пархвер пацёр шыю. У гэты момант зноў прагучаў адчайдушны крык:

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)