Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Высокае неба ідэала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высокае неба ідэала

Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 124
Перейти на страницу:

Ёсць, здаецца, і тлумачэнне гэтаму феномену. Яна была не толькі дачкой сялян з пэўнай вёскі, як паведамляюць яе біёграфы. Яна была дачкой свайго народа, свайго часу. Зноў-такі: эпоха мае патрэбу ў тытанах, эпоха нараджае іх. Цётка і сама пісала пра гэта:

Такі бой вякамі жджэцца, Такі бой гігантаў дасць…

Цётка… Я гляджу на яе партрэт. Я спрабую разглядзець яе светлы воблік скрозь смугу часу. Надзіва выдатны ён, гэты воблік, воблік Чалавека, які гарманічна спалучаў у сабе, здавалася б, неспалучальнае — пяшчотнасць і мужнасць, рамантычную летуценнасць і рэвалюцыйную суровасць, блізкасць да зямнога жыцця, да быту народа і высокае мэтаімкненне, бязмежны альтруізм, гарачую гатоўнасць да самаахвяравання і амаль дзіцячае замілаванне да жыцця, любоў да яе самых малых радасцей. Увасобленае адзінства пачуцця і думкі, веры і дзеяння, слова і справы.

Мы бачылі яе ў гады рэвалюцыі. А вось яна ў гады рэакцыі — пазбаўленая радзімы і сяброў, цяжкахворая. Разнастайна супярэчлівы свет яе думак і пачуццяў, але «звініць струна ў тумане». «Заўтра пайду туды глядзець Сіксцінскую мадонну, — запісвае яна, прыехаўшы ў Дрэздэн, у сваім дарожным дзённіку. — Сядаю на лаўцы, гляджу на творы рук людскіх. На душы стае сумна і радасна: надзея жыцця змагаецца са страхам смерці… Думкі сілай ціснуцца да галавы: «Жыць, жыць!» «Памрэш», — нейкі жалосна слабы голас адказвае з хворых грудзей…

Старая маці ўбіваецца, прадучы кудзельку, як неасвечаная прастацкая мысль. Нават не можа абхапіць той далі, на каторай цяпер плача дачка — едыначка: але беднае старое сэрца чуе і, пэўна, таксама плача».

Запіс, зроблены на наступны дзень: «Дзіўна мне, што я ўчора так раскісла. Няведама адкуль такі страх узяўся. Я ж не такая ўжо кволая. Мамачка, я яшчэ табе цэлы свет заваюю, усе з яго скарбы кіну табе пад ногі… Мамка, я буду жыць… Гукаю да цябе, — хай вецер вольны занясе мае словы праз выбітыя шыбы».

I яшчэ адзін запіс, зроблены пасля наведвання музея: «Работніку, і ты, кожан просты чалавеча. У сэрцы тваім крыецца доля ўсясветнага змагання, яна гэта і творыць хараство жыцця, з яе то і родзяцца ў суме ўсясветныя геніі чалавецтва».

Вось ён, які дыяпазон — яе думкі і яе пачуцця: ад патаемна асабістага да агульначалавечага.

Яна нарадзілася і расла ў вёсцы. Вёсцы, сваёй першай любові, яна заставалася вернай да канца — у жыцці і паэзіі. Але яна прыняла блізка да сэрца і горад, лёс і барацьбу пралетарыяту, лёс і барацьбу інтэлігенцыі з яе пошукамі шчасця для народа. Яна любіла сваю радзіму, свой беларускі край, яму ў першую чаргу яна прысвяціла сваю працу, свае веды, свой талент, сваё жыццё. Ды яна несла ў сваім сэрцы і «долю ўсясветнага змагання». Гэта і натуральна. Яна расла і жыла ў асяроддзі, дзе побач гучалі беларуская, руская, літоўская, польская, яўрэйская мовы. Амаль усе гэтыя мовы, адну лепш, другую горш, яна ведала. Потым яна вывучала ўкраінскую, нямецкую і нават крыху фінскую… У Пецярбургу, у асяроддзі рэвалюцыйнай моладзі, яна засвойвала азы рэвалюцыйнага светапогляду. Потым рускія і літоўскія сацыялдэмакраты далучалі яе да падпольнай дзейнасці ў змаганні з царызмам, да рэвалюцыйнай агітацыі ў народзе. Менавіта літоўскія сябры па барацьбе надрукавалі ўпершыню ў выглядзе пракламацый яе славутыя вершы «Мора», «Хрэст на свабоду» і «Пад штандарам» — надрукавалі ў сваёй друкарні, але на мове арыгінала. А потым украінскія рэвалюцыянеры прытулілі яе і дапамагалі выдаць у сваёй друкарні ў Жолкаве пад Львовам яе першыя кнігі «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская»… За дабро яна плаціла дабром. Яна глыбока спачувала ўсяму працоўнаму чалавецтву, была глыбока інтэрнацыянальная ў сваім жыцці і сваёй творчасці.

Смык гатовы, струны тугі, Кроў у жылах закіпае. Ну! слухайце, мілы другі, Скрыпка мая ўжо іграе.

Гэта — радкі з яе верша «Скрыпка». Скрыпка — адзін з самых улюбёных яе вобразаў. У апавяданні «Зялёнка», аўтабіяграфічным у значнай меры, гераіня слухае скрыпача… «Смычок чуць-чуць даткнуўся, азваліся струны… Ціхая мелодыя, як першы ўздых дзіцяці, палілася; ідзе, вядзе некуды ў засветные разлогі чыстага лірызму. Маладая душа верыць у шчаслівыя далі, узнімаецца, ірвецца да іх смелым лётам. Мераць у яе адзін за другім громы абману, зла… Змагаецца з цёмнымі сіламі прозы, б’е скрыдламіўнябесныя скляпенніпаэзі .. Бой даходзіць фазы смерці і жыцця». I далей: «Божа, якая ты страшная, творчасць!»

Так, творчасць, мастацтва былі для яе страшнымі, былі, іншымі словамі, «гібеллю ўсур’ёз». Яны былі неад’емны ад яе жыцця і смерці, ад яе шчасця і няшчасця. Таму яна і засталася ў народзе песняй трагічнай, але цудоўнай, засталася легендай, засталася паданнем, засталася высокім прыкладам служэння чалавеку, народу.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)