Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 198
Перейти на страницу:

Дзяўчына паднялася - з грукатам упала нязграбна адсунутая лавачка. Дзяніс адчуў на плячах яе рукі.

- Ну, пакрыўдзіўся?

(«Па-новаму?»)

Не адказваючы, ён варухнуў плячыма. Але яна не адняла рук.

- Паслухай, я падумала... Ты ж заўтра пойдзеш? Ну, у сваё Семежава?

- Заўтра пайду.

- Скажы... Гэта ж і цябе могуць?..

- Могуць, - лёгка дадумаў ён нявымаўленае слова.

- Дык гэта ж, можа быць, твая... - сама ўражаная, развівала яна далей: - Нашая апошняя ноч!..

Ён капрызліва маўчаў. Нарэшце дайшло... Так, апошняя, і могуць забіць, і няхай забіваюць!..

- Здымі шынель, Дзяніс... І хадзем сюды, у куток...

- А я паглядзець на цябе хачу!

- На што там глядзець?.. Сорамна! І грубка ж блізка, горача ад яе... Ну, Дзяніс!..

А ў грубцы, і праўда, патухала доўга. І доўга яшчэ сцены маленькага прылазніка, ажыўленыя мітуслівымі ценямі, былі адзінымі сведкамі (...), пакуль нарэшце не здаволіўся агонь, не ўтаміліся і не пачалі блякнуць і знікаць пакрысе самі цені...

Нагуляныя, натомленыя дзеці, Дзяніс з Лізкаю, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, пасвістваючы насамі, соладка спалі на рассцеленым каля палянніцы шыняльку. Яе галава з ускалмачанымі валасамі ляжала заместа падушкі на яго выцягнутай руцэ. Раздвоеная ластаўчыным хвастом пасмачка збілася на лоб і даставала да вуснаў (цяпер вялікіх, падпухлых), дзяўчынка штораз перасмыкала імі, сілячыся прагнаць з іх дакучлівую муху. У яго твар быў суровы, нават сярдзіты. Са свістам варушыліся ноздры, пераноссе то разгладжвалася, то зноў набрыньвала зморшчынаю - відаць, і ў сне не было яму супакою, усё абдумваў, як лепш расказаць пра свае прыгоды сябру Валодзьку Піліпчуку...

Яны спалі, - а ў гэты час стаяў, прыляпіўшыся да шурпатай смалістай сасны, закрываючы каню рот, каб не заржаў, агаломшаны камандзір палка Чайка, міжвольны сведка жывой «карціны Рэпіна»: адно замест бурлакоў - палонныя чырвонаармейцы, а замест баркі - падвода; і ў гэты ж самы час цёзка яго, другі Павал, калаціўся ў разбітым цягніку - ехаў невядома куды, невядома да каго: выпрошваць грошы, зброю і амуніцыю (не здагадваючыся, што рыхтык з такою ж самай, толькі сакрэтнай, місіяй прабіраецца зараз да Лунінца, у канспіратыўную стаўку Булак-Балаховіча, Ян Мацэля - паведаміць, што ўсё падрыхтавана да перавароту, трэба толькі знак: «і нацыяналістыя камандзіры і радаўцы-незалежнікі, разам з Жаўрыдам, будуць арыштаваныя», а таксама папрасіць, каб «бацька» ўзяў брыгаду пад сваю апеку, гэта значыць, на поўным сур'ёзе зрабіць тое, аб чым на семежаўскім мітынгу Жаўрыд выказваўся іранічна).

Дзяніс з Лізаю соладка спалі і не ведалі, што са Слуцка, ускінутыя па трывозе тэлефонным званком з вызнянскага рэўкама, куды дапаў нарэшце, праклінаючы Чуба, скалелы, з яшчэ больш адмарожанымі рукамі ўцякач (і куды неўзабаве з'явіцца адпушчаны Чайкам «чырвоны манархіст»), ужо выступіў карны атрад на чале са спецыяльным, з самога Смаленска прысланым упаўнаважаным-камісарам па прозвішчы Губмян - грымучая армяна-жыдоўска-расейская помесь, забяспечаная падрабязнай інструкцыяй «подавления националистического бунта всеми надлежащими рев. методами».

Яны спалі - і ведаць, канечне ж, не маглі, што ў гэты самы час у далёкай латвійскай сталіцы, ва ўтульным, сівернаму балтыйскаму ветру непрыступным асабнячку насупраць Домскага сабора, савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч («красавец, любитель дорогих вин, женщин»...) Арнольд Абрамавіч Іофе сам-насам з польскім палітычным дзеячам Янам Тамашавічам Домбскім (чаго толькі не вымудруе гісторыя!), папіваючы каньячок і закусваючы прыпудранымі цукрам залацістымі лімоннымі долькамі, у трэці раз перапрадавалі адзін аднаму Беларусь - бы ў карты на яе перакідваліся. «Нашто нам з вамі, Божа ж ты мой, - мядова мурлыкаў Іофе, трымаючы ў пульхных, ужо без пярсцёнкаў, пальцах казырных караля з дамаю, Домбскаму - з казырнымі валетам і тузам, - нашто нам яшчэ й такая скула пад бокам, хіба мы самі не дамовімся? - вы толькі захочце[17]... Вось калі я быў паслом у Берліне!..» (ці выблісне хоць што з гэтага лімонна-каньячнага вечара ў памяці ў Арнольда Абрамавіча, калі роўна праз сем гадоў уставіць ён сабе ў рот наган і націсне на курок?..).

Дзяніс з Лізаю спалі, пасвістваючы насамі, і ні аб чым гэтым ведаць не ведалі.

XVII

На досвітку, той сцішанай перадранішняй парою, калі неба на ўсходзе толькі-толькі пачынае рабіцца фіялетавым, калі ўжо знікаюць зоркі і блякне, амаль раствараецца ў начных хмарах месяц, але світання няма пакуль і знаку, і незразумела - чаму ж так светла тады? чаму ўсё відно? - хіба што ад гэтага сіняга, скрыпучага пад нагамі, сухога снегу, парою, калі самы час падымацца ды глядзець скаціну, усё сяло, ад малога да старога, выгналі ў поле і акружылі.

вернуться

17

«По соглашению между Иоффе и Домбским на рижской конференции было разрешено советским войскам войти в нейтральную зону на 77 часов для очистки зоны от бандитизма». - У.Пракулевіч.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)