Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 147
Перейти на страницу:

У творчасці Уладзіслава Сыракомлі знайшлі сваё адлюстраванне ўсе бакі жыцця Беларусі напярэдадні скасавання прыгоннага права. Па творах паэта мы можам вывучыць не толькі грамадскія ўзаемаадносіны перыяду крызісу феадалізму, але i ўмовы жыцця беларускага народа таго часу, яго быт, матэрыяльную i духоўную культуру. Без творчасці Сыракомлі, якая рабіла значны ўплыў на тагачасную грамадскую думку, мы не можам па-сапраўднаму зразумець i фармаванне поглядаў вялікага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага, сучасніка i ў многім аднадумца Сыракомлі. Адным словам, творчасць Сыракомлі — гэта шырокае акно ў тую далёкую ад нас эпоху.

Так разважаў я, ходзячы па сцежках Сыракомлі, успамінаючы прачытанае, знойдзенае ў архівах.

У Навагрудку я сустрэў «звяздоўца» Зіновія Прыгодзіча. Мы пахаўрусавалі з ім i ўжо разам блукалі па дарогах Навагрудчыны.

Тут усё, здавалася, было авеяна паэзіяй: зялёныя мурожныя ўзгоркі, шумлівае веча каласоў на бяскрайніх палетках, раскошныя, спакойна-велічныя бярозы абапал люстранога асфальту гасцінцаў, прымружаныя сіняватай смугой лясы ля далёкіх небасхілаў.

Мы вырашылі прайсці пеша да вядомага возера Літоўка, куды любіў хадзіць Адам Міцкевіч i дзе бываў, каненше ж, Уладзіслаў Сыракомля.

У небе плылі рэдзенькія белыя аблачынкі, над галавой снавалі пчолы. На поплаве, які ад празрыстых хваляў Літоўкі цягнуўся нешырокай паласой уздоўж агародаў, цвілі рамонкі. Ix было так многа i былі яны такія буйныя, вясёлыя, што Зіновій не ўтрымаўся — пачаў складаць букет.

Пажылога веку жанчына, якая падграбала на мяжы, пад дубамі, сена, убачыўшы нас, перапыніла сваю работу.

— З горада, мусіць? — загаварыла яна да нас.

— Ага, з Мінска, — адказалі мы.

Жанчына, абапёршыся на граблі, глядзела на нас. Мы спыніліся каля яе, загаварылі.

Жыла яна адна, у той унь старой хаце, якую нядаўна купіла.

— Цікава, колькі ж вы за яе заплацілі?

Раней у мяне была мара: набыць у такой вось палявой цішыні, з такім вось возерам і такімі лясамі, звычайную сялянскую хату і, пакінуўшы «цывілізаваны свет», пасяліцца, як гэта зрабіў у мінулым веку вядомы амерыканец Генры Тора, сярод птушак i дрэў, расы i сонца. Але «цывілізацыя» мяне ўсё ж не адпусціла. Цяперашняе маё пытанне было запозненым адгалоскам тых юнацкіх летуценняў.

— А, вы зайдзіце паглядзіце, колькі за яе можна даць, ухапілася жанчына за гэтае мае пытанне.

— Ды мы проста так пацікавіліся, цётка.

— А вы зайдзіце, зайдзіце...

Хоць ужо накрапваў дождж, жанчына пакінула на сене граблі i навяла нас у хату. Хата была падзелена на дзьве палавіны. У першай, прыхожай, печ, на зэдліках падаконніках ціснуліся гладышы i слоікі, каля печы ложак, тут, мусіць, жанчына i спіць. Другая палавіна, святліца, пустая, толькі фікусы пасярэдзіне.

Жанчына пасадзіла нас за стол.

— Можа, малака выпілі б?

— Яно, калі можна, было б няблага...

Яна адразу замітусілася. Праз хвіліну паставіла перад намі гладыш малака, сыр, хлеб.

Сама, прысеўшы, глядзела на нас i гаварыла, гаварыла — як быццам даўно нас чакала i цяпер вось, дачакаўшыся, выказвала ўсё, што сабралася ў яе на душы.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)