Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107
Перейти на страницу:

А тым часам да пачатку жніўня 1920 года становішча Польшчы стала зусім крытычным, і не толькі з-за хуткага адступлення з Беларусі, але і з-за пагаршэння міжнародных стасункаў. Вялікабрытанія, аб падтрымцы якой ва ўсе гады так любілі распавядаць савецкія ідэолагі, на самой справе перастала аказваць Польшчы ваенную і эканамічную дапамогу, а Германія і Чэхаславакія зачынілі межы з Польшчай і адзіным пунктам дастаўкі грузаў у рэспубліку застаўся партовы Данцыг — Гданьск. З набліжэннем войскаў бальшавікоў да Варшавы праз яго пачалася эвакуацыя замежных дыпмісій.

Аднак становішча польскіх войскаў пагоршылася не толькі на беларускім, але і на ўкраінскім напрамку, дзе зноў перайшоў у наступленне Паўднёва-Заходні фронт пад камандаваннем Аляксандра Ягорава.

У гэты час Міхаіл Тухачэўскі ўжо рыхтаваўся да штурму Варшавы. Яго план прадугледжваў фарсіраванне Віслы ў ніжняй плыні і атаку на Варшаву з захаду. Адна група савецкіх войскаў рушыла на варшаўскую Прагу, другая — на Яблонну і Няпорэнт. Польскія сілы адышлі на другую лінію абароны.

І гэта быў час ісціны для палякаў. Перад імі стаяў выбар — ці менш чым праз тры гады пасля атрымання доўгачаканай, выпакутаванай незалежнасці зноў ператварыцца ў прыдатак расійскай дзяржавы, але ўжо бальшавіцкай, ці са зброяй у руках біцца за свабоду. «Гэй, палякі — на багнеты!», — заклікалі тагачасныя плакаты са сцен дамоў і плотаў.

Польшча рыхтавала контрудар, які б мог і сарвацца, калі б не вечная падазронасць камісараў. Да іх у рукі патрапіў загад аб контрудары пад Вепшам з падрабязнай мапай, але чырвоныя камандзіры палічылі знойдзены дакумент дэзінфармацыяй, мэтай якой быў зрыў наступлення Чырвонай арміі на Варшаву. У той жа дзень польская контрразведка перахапіла загад па 16-й арміі аб наступленні на Варшаву 14 жніўня. Каб апярэдзіць чырвоных, па загадзе Юзэфа Галера 5-я армія Владыслава Сікорскага, якая абараняла Модлін, з раёна ракі Вкра ўдарыла па расцягнутым фронце Тухачэўскага на сутыку 3-й і 15-й армій і прарвала яго. Уночы на 15 жніўня дзве рэзервовыя польскія дывізіі з тылу ў штыкі атакавалі савецкія войскі пад Радзімінам. Атака завяршылася разгромам чырвоных частак і ўзяццем горада.

16 жніўня Пілсудскі ўзначаліў новы конртудар па Чырвонай арміі. Яго войска з 47 500 жаўнераў ударыла па Мазырскай групе, якая па колькасці ўдвая саступала польскай. Атака Пілсудскага прарвала фронт, палякі разграмілі паўднёвае крыло 16-й арміі Мікалая Салагуба. Адначасова ішло наступленне на Уладаву сіламі 3-й пяхотнай дывізіі Легіёна, а таксама пры танкавай падтрымцы — на Мінск-Мазавецкі.

Такім чынам, існавала пагроза атачэння ўсіх злучэнняў Чырвонай арміі пад Варшавай. Войскі Заходняга фронта хаатычна адступалі.

19 жніўня палякі занялі Брэст, 23 — Беласток. Напрыканцы жніўня праз Сокаль 1-я Конная армія ўдарыла ў накірунку Замосця і Грубяшова, каб потым праз Люблін выйсці ў тыл да польскай ударнай групоўкі, якая рушыла на поўнач. Але палякі высунулі насустрач Коннай арміі рэзервы Генштаба. 31 жніўня 1920 года пад Камаровам адбылася самая буйная пасля 1813 года конная бітва. 1-я Конная армія Будзёнага ўступіла ў бой з 1-й польскай дывізіяй кавалерыі Румеля. Пачалася жорсткая бойка. Нягледзячы на значную колькасную перавагу (7000 шабляў Будзёнага супраць 2000 шабляў Румеля), савецкія злучэнні пацярпелі поўную паразу, страціўшы забітытмі 4000 чалавек — больш за палову асабістага складу. Страты Румеля склалі толькі каля 500 чалавек.

Армія Будзёнага, а за ёй і войскі Паўднёва-Заходняга фронту, у тлуме адступілі, пакінулі Львоў і перайшлі да абароны.

Вайна скончылася паразай бальшавікоў. Іх армія страціла загінулымі 25 000 чырвонаармейцаў, а 60 000 (!) патрапіла ў палон. Яшчэ 40 000 былі інтэрніраваны немцамі. Некалькі тысяч чалавек лічыліся зніклымі без вестак. Агульная колькасць страт, такім чынам, склала 125 000 чалавек.

Польскія страты ацэньваюцца ў 15 000 забітых і зніклых без вестак і 22 000 параненых.

Пасля адступлення з Польшчы Тухачэўскі замацаваўся на лініі рэк Нёман — Шчара — Свіслач, выкарыстаўшы пры гэтым у якасці другога рубяжа абароны германскія ўмацаванні, што засталіся з Першай сусветнай. Заходні фронт атрымаў вялікую падмогу з тылавых раёнаў, а таксама ў яго склад вярнуліся 30 000 чалавек, якія былі інтэрніраваны з Усходняй Прусіі. Паступова Тухачэўскі амаль цалкам змог аднавіць баявы склад фронта: на 1 верасня 1920 года ён меў 73 000 байцоў і 220 гармат. Па загадзе Каменева ён рыхтаваў новае наступленне.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)