Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 178
Перейти на страницу:

Навіцкаму было сорамна цяпер загаварыць, бо адчуваў, што ўсякае яго слова можа ёй не спадабацца, i гэтаксама нельга было i хітраваць — прыкідвацца, што ён яшчэ спіць. Было мулка ляжаць вось так ціха на спіне, баяцца нават паварушыцца, i ён не вытрымаў, крыху павярнуўся на левы бок, да ружаватай у паўзмроку сцяны. Падумаў, што па-добраму дык i не ведае, якога колеру тут, у спальнi, сцены, бо заходзіць сюды заўсёды ў цемнаце.

—Табе пара ўжо... Падымайся, — прамовіла Эла, i яго, хоць i не адчуў у яе спакойным голасе злосці, усё ж апанавала крыўда, што яна не назвала па імені, не падышла ды не прытулілася.— Хутка дзесяць гадзін вечара — цябе чакаюць ужо дома...

Яна не падыходзіла, моршчылася, пазірала ў цьмянае люстэрка i расчэсвалася, i ён не падклікаў, бо не мог цяпер дураслівіцца, ведаў, што яна пакрыўдзілася, а то, можа, болей ужо i не кахае яго. Можа, расчаравалася ў ім.

—Бяжы, мілы...— як адумалася, што ёй не трэба крыўдзіцца, ужо ласкавей сказала яна, хоць зноў не падышла, падалася ў залю, каб ён змог падняцца i адзецца, i — ужо ні то сур'ёзна, як разумеючы яго, ні то з крыўдаю на свой лёс — загаварыла адтуль: — Ідзі, Том, бо ты ўсё ж сем'янін... А я... Я адзінокая. Ніхто не спытае, чаму i дзе я позна затрымалася ці чаму дома заседзелася...

Навіцкі з сорамам падхапіўся, адзеўся. Адчуў, што валасы высахлі, збіліся ад лежатні на адзін бок. Расчасаўся i выйшаў: Эла чакала яго ўжо ў калідоры, стаяла ля вешалак, прыпёршыся спіною да сцяны ды склаўшы на грудзях рукі.

Ён падышоў, яшчэ больш засаромеўся, стараўся вытрымаць Элін спакойны, але незразумелы позірк, абуўся, адчуваючы, што спяшаецца i ад гэтага становіцца горача ў твар, паўз яе ўзяў свой плашч, брылёўку. Апрануўшыся, хацеў прытуліць Элу i не змог. Як не мог i нешта сказаць.

—Ну... Ты...— як бачыў, што i яна чамусьці маўчыць, ён паспрабаваў неяк па-людску развітацца.— Я... Я табе...

—Прыходзь, мілы...— яна, відаць, зразумела, што ён хацеў сказаць, абняла яго за плячо, усміхнулася.— Буду чакаць... Калі абараню дысертацыю, дык тады, можа, не пушчу, маладога якога знайду...— i, як паказваючы, што жартуе, паляпала яго, разгубленага, зусім асаромленага, па плячах.— Ну, будзь! Да той пятніцы, мілы! — цмокнула ў шчаку, адхінулася, сама адчыніла дзверы i легка падштурхнула яго на калідор, адразу ж, як ён выйшаў, i зашчапілася...

3

Калі вярнуўся дадому, Навіцкі яшчэ ў калідоры адчуў, што дома i дачка i сын: на вешалцы віселі іхнія белыя плашчы. Але чамусьці ні галасоў ix, ні музыкі, ні спеваў ды гамонкі з тэлевізара ці з магнітафона, без чаго, здаецца, жыць не маглі дагэтуль дзеці, не чулася. У чатырохпакаёвай кватэры стаяла нязвыклая вячэрняя цішыня.

Ён распрануўся, разуўся i ўжо ў мяккіх тапачках зайшоў у ванную, паглядзеўся ў люстэрка — i не спадабаўся сабе. Памыў пунсовы твар, прымачыў злеглыя валасы i расчасаўся. Тады ўжо, думаючы, што трэба здацца вельмі стомленым, зайшоў у вялікую, агульную для ўсіх, залю, дзе яны звычайна глядзелі тэлевізар, сядзелі з гасцямі, i здзівіўся: тут, а не ў сваіх пакоях, далека адно ад аднаго, нахмурыўшыся, сядзелі дачка i сын: Тоня — танклявая, дробная на твары, сімпатычная, як i яе маці ў маладыя гады, з вузкімі плячыма дзяўчына — падкурчыўшыся, паўляжала на канапе i падпілоўвала нефарбаваныя пазногці, Вова — не па гадах высокі, з шырокімі плячыма, увесь у яго, у бацьку, з чарнаватымі ўжо вусамі пад буйным носам, з доўгімі, амаль па плечы, чорнымі валасамі — сядзеў на крэсле ля шырокага акна, уткнуўшыся ў газету.

«Відаць, усе паспрачаліся...— падумаў Навіцкі, зайшоў у залю i адчуў перад дзецьмі вялікую няёмкасць, бо яны, надта ж дачка, пільна акінулі яго з ног да галавы позіркамі.— Валя разнервавалася, сышла ў спальню, а яны тут... Панадзімаліся во, як сычы...»

—Нy, што тут у вас?— запытаў ён, хоць перад гэтым думаў прывітацца: ўсё ж не бачыўся з імі сёння, сеў пасярод пакоя — ля стала.

Дзеці прамаўчалі, як i не пачулі яго запытання. Гэта крышку пакрыўдзіла: настрой настроем, а яго ж, бацьку, павінны паважаць. Ён апусціў галаву, зірнуў сабе на грудзіну — i адчуў, як хлынула цяплынь да твару: верхнія гузікі кашулі былі зашпілены няроўна: адна палавіна кашулі была вышэй, а другая — ніжэй. Падняў руку i, не здымаючы галылтука, перашпіліў гузікі.

—Маці дзе?— пасля падняў галаву i запытаў, стараючыся вытрымаць позіркі дзяцей.

—«Хуткая» забрала...— буркнула дачка.— Нешта з сэрцам.

—Што?— з разгубленасцю i вінавата шапнуў ён, адчуў, што задрыжалі рукі, і, каб не паказаць гэтага, хутка апусціў ix пад стол — сабе па калені.

—Проста... Расхвалявалася во з-за яго, нашага дзесяцікласніка... — Тоня перастала падпілоўваць пазногці, неяк вельмі ж стала зірнула на яго, на бацьку, i нават змусіла яго апусціць галаву.— Паперка прыйшла пад вечар з міліцыі, каб на тым тыдні прыбыў туды з бацькамі... «За недастойныя паводзіны ў грамадскіх месцах...»

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)