Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жывы покліч [Выбранае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жывы покліч [Выбранае]

Электронная книга - «Жывы покліч [Выбранае]». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі гістарычны раман «Гаспадар-камень», удастоены прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа, а таксама лепшыя аповесці i апавяданні пісьменніка на сучасныя тэмы, у тым ліку i пра вечна існае i ў той жа час заўсёды новае, загадкавае.
Прадмова Алеся Марціновіча 
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 241
Перейти на страницу:

— Праваслаўныя! — сказаў айцец Феадор у заканчэнне сваёй казані.— Сёння доўгі пост канчаецца, сёння вы можаце з'есці ўволю сытнага. Але залішне не давайце волі свайму апетыту. Помніце: вашы страўнікі адвыклі ад сытнага i могуць цяпер не вытрымаць сытнай ежы, i можа быць у вас заварот кішак... Як i ўвечары, на вечарынцы, не давайце волі сваёй злосці...

— Цаго баяцца! — парушыў маўчанне веруючых Пятро Чорны.— Калі няма нi мяса, нi сала...

— У каго няма, a ў каго i ест...— адказаў яму Міхайла.

— Дык той, моза, i не пасціў, увесь цас сытное еў...— адказаў Пятро.

Як выходзілі з царквы, Кацярына запынілася: чакала Алеся. Ён ішоў разам са Сцяпанам Чорным.

— Не зважайце, Алеська, па гэткую Казань,— гаварыў той яму.— Які гэта поп!..— але ўбачыў Кацярыну, асекся, адышоў.

Алесь ішоў ёй насустрач, усміхаўся. Але на душы ў яго было пагана. Яна ўжо добра магла разумець яго стан. Вывучыла.

— Хрыстос уваскрэс, Аляксандр Іванавіч! — прамовіла яна важна. Дзеля людзей, дзеля Янкі, што ішоў за братам. I калі ён падышоў, працягнула рукі, паклала яму на плечукі, тры разы пацалавала яго ў вусны.

Бачыла: выйшаў з царквы бацька з Дзяжко i Гарбуковічам. Згледзеў яе, нахмурыўся. Але нічога не прамовіў, пайшоў прэч. Затое маці зірнула са здзіўленнем і, здаецца, са спачуваннем.

— Прыходзь сёння да Собаліхі, нешта скажу вельмі важнае,— шапнула Алесю, а пасля гарэзна памкнулася да Янкі. Пахрыстосавацца.

Пацалаваліся. Але бедны збянтэжыўся, заазіраўся: ці не бачыць гэты пацалунак Зося?

...Дадому Алесь ішоў маўклівы. Маўчаў i Янка. Гаварыла толькі Кастуся. Але яе, лічы, не падтрымлівалі i суседзі, Віця ды Анелька. Бо тыя ўвогуле былі негаваркія.

У хаце ix ужо чакалі. Вымытыя, убраныя па-святочнаму. Вясёлыя. Бацька трымаў у руцэ старую святую кніжачку без вокладак, старыя акуляры з ніткамі замест дужак. Ён быў чалавек набожны, заўсёды на вялікдзень змушаў усіх памаліцца, а тады ўжо садзіцца за стол. Алесь ніколі не адмаўляўся, прымаў усё гэта як нейкую ўрачыстую цырымонію. Адчуваў: добра, што людзі цяпер, пасля доўгага паста, адразу не накінуцца на сытную яду i пітво, а спачатку зробяць святы рытуал. I сёння бацька чытаў нейкую далёкую ад сённяшняга дня гісторыю, лічачы яе вельмі патрэбнай, святой, а яны, родныя, укленчыўшы, слухалі ці паўтаралі за ім.

Пазней, падняўшыся, бацька з усмешкаю акрапіў усіх вярбою. Святою вадою.

— Будзьце ўсе здаровыя, дужыя,— усміхаўся,— i шчаслівыя. Няхай збудзецца ўсё тое, пра што кожны думае.

Пасля падаўся ў хлеў акрапіць i быдла. А кабеты ў гэты час пачалі ставіць па стол прысмакі. Тушанае ўчора, а цяпер ужо астуджанае i парэзанае на скрылі сала ды мяса, бульбу, хлеб, гуркі, капусту, наліснікі, смятану, булкі, сухарыкі.

Калі вярнуўся стары з двара, усе селі за стол. Пачалі са свянцоных яек i солі. А пасля гаспадар, усміхаючыся, наліў усім па кроплі гарэлкі.

5.

Першыя па ўсіх Янкавінах адышліся ад сталоў i выкуліліся на двор дзеці. Трэба ж, каб усе ў вёсцы ўбачылі, хто што мае новае з адзення i абутку, трэба ж пабіцца ў біткі ды паспрабаваць сабраць пабітых яек. Ды i хто, можа, пачастуе прысмакамі — булкаю, сухарыкам.

Сталыя патрошку выпілі, нетаропка пад'елі. Да полудня ўсе з ix будуць дома, пасля, калі ўполудзень уходзяцца, разыдуцца адны да адных у госці. Радня да радні.

У дзяцей на аселіцы рэй вялі ўнукі, дзеці Чорных. Яны сабралі гурт з усіх Янкавін тут, дзе, як i заўсёды на вялікдзень, гуляюць у «чыжыка», у «немца», у «ножык» ці з мячыкам.

Балазе, пад вялікдзень пачалі ўжо добра несціся куры — амаль усе прыйшлі з фарбаванымі яйкамі.

— Ну давайце біцца,— першы параіў пачаць збор яек унук Сцяпана Чорнага Язэп. За яго старэйшы быў Кастусь (той, які нёс з дзедам вязанку дроў з лесу, калі Алесь Нямкевіч вярнуўся дадому з Вільні, які ўражліва слухаў, здзіўляўся, як гэта можа стагнаць зямля). Але Кастусь быў ціхманы, i ім лёгка камандаваў малодшы брат.— Падстаўляйце!

Сам трымаў у руцэ чырвонае яйка, паказваў толькі вяршок — чамусьці не зусім гладкі.

— А ты пакажы, пакажы сваё яйка! — усумніўся Мішукоў Казік, Зосін брат. Ведаў: Чорныя, гэты Язэп найперш, вялікія майстры на ўсякія круцельствы.

— Пакажы, пакажы! — агрызнуўся Язэп, насупуў на вочы брылёўку. Рухавы, дзёрзкі, як i стрыечны дзед, Пятро.— А не хочаш у казы! Давай, Казёл, падстаўляй яйка!

Казлом дражнілі Казіка.

Той падставіў. Язэп лузнуў у нос i спод — Казікава яйка пабілася. Той зморшчыўся, але нічога не зробіш, яйка трэба аддаваць. Аддаў.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)