Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие приключения » Вам — заданне
Вам — заданне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вам — заданне

Электронная книга - «Вам — заданне». Краткое содержание книги:

Вам — заданне
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 139
Перейти на страницу:

— Дзе яшчэ трое? Каго няма?

— Ёсць яны. Ражноў і Губчык Грышу Сёміна нясуць.

— Што, паранены? — трывожна спытаў Купрэйчык, узіраючыся ў хлопцаў, якія набліжаліся. Яны на плашч-палатцы неслі Сёміна.

— Не, забіты!

Губляць часу было нельга, і камандзір, загадаўшы двум байцам дапамагчы несці забітага, павёў групу ў бок сваіх. У варожай траншэі панавала панічная блытаніна. Немцы стралялі ў розныя бакі, не ведаючы, адкуль на іх нападаюць. Асабліва моцную сумятню ўнёс выбух на мінамётнай батарэі.

Купрэйчык у траншэю да сваіх саскочыў апошнім. Першым, каго ён убачыў, быў Вахтанг Чалідзе. Ён радасна абняў сябра:

— З вяртаннем, Лёша!

— Дзякуй. Чакай, Вахтанг, а як ты тут апынуўся? Тутака ж Арэшка павінен быць?

— Загінуў ён, учора загінуў. Я нядаўна прыбыў яшчэ з трыма хлопцамі. Усяго добраахвотнікаў набралася восем, але пяцёра загінулі, калі раку пераплывалі. Немцы моцны агонь з флангавых вышынь вядуць.

— А ў мяне Грыша Сёмін загінуў.

Купрэйчык і Чалідзе, параіўшыся, вырашылі, што Чалідзе будзе камандаваць левым флангам, а Купрэйчык — правым. Ідучы да сябе, Аляксей спытаў:

— Вахтанг, не разумею, чаму Васільеў цябе, камандзіра роты, сюды праз раку накіраваў?

— Э, не, дарагі! Калі ад цябе радыёграма прыйшла, сувязі з ротай Арэшкі ніякай не было. Пра яго смерць мы даведаліся ад байца, які прыплыў учора ўначы з гэтым паведамленнем, ён жа сказаў, што рацыю ў іх разбіла снарадам, то паўстала пытанне, каму камандаваць яго ротай і, самае галоўнае, як папярэдзіць пра ваша з’яўленне, вось я і насеў на камандзіра палка. Ён жа ведае, што мы з табой сябры, таму не ўстаяў.

На душы ў Аляксея стала цёпла. Ён быў вельмі ўдзячны сябру і Васільеву. Нават у такі момант зрабілі ўсё, каб дапамагчы разведчыкам.

Але ўслых Купрэйчык сказаў толькі: «Пакуль». І, паціснуўшы руку Чалідзе, накіраваўся на свой правы фланг.

Наступіла раніца. Купрэйчык і Чалідзе, кожны на сваім флангу, рыхтаваліся да атакі.

Перад атакай кожны думае пра што-небудзь самае дарагое. Аляксей думаў пра Надзю. Ён разумеў, што хутка, вельмі хутка выскачыць з гэтай глыбокай, такой утульнай, нават хатняй траншэі, якой яна стала, калі думаў пра атаку, і пойдзе наперад насустрач свінцоваму ліўню. Цяжка, вядома, гэта рабіць, усведамляючы, што ў любы час ты можаш сустрэць сваю смерць. Колькі трэба чалавеку фізічных і духоўных сіл, самаахвярнасці і разумення вострай неабходнасці гэтай атакі! А ў Аляксея мімаволі мільганула думка: «Вось цяпер ззаду, з-за ракі, узляцяць дзве чырвоныя ракеты, і ў атаку пойдуць і смельчакі, і звычайныя людзі. Пра што яны будуць думаць у гэты момант?».

Дзве чырвоныя ракеты, якіх усе чакалі, узвіліся ў неба нечакана. Купрэйчык першым выскачыў з траншэі і, трымаючы ў правай руцэ аўтамат, узмахнуў ім:

— Наперад!

Ён бег і, не паварочваючы галовы, адчуваў, што побач бягуць байцы. Грымнула шматгалосае «ура!», і нават шалёны агонь, які фашысты адкрылі, быў не такім аглушальным. У гэты момант дзесьці на флангах удалечыні дружна забілі аўтаматы. «Нашы прыйшлі!» — радасна падумаў старшы лейтэнант і, паліваючы з аўтамата ўжо блізкую варожую траншэю, рыхтаваўся да рукапашнай. Раптам штосьці моцна штурхнула ў сцягно. Аляксей хацеў спыніцца, але ў гэты момант адчуў адначасова ўдары ў плячо і грудзі. Ён павярнуўся бокам і павольна зваліўся на вільготную, прахалодную траву.

Оперупаўнаважаны аддзела барацьбы з бандытызмам Уладзімір Славін

Оперупаўнаважаны аддзела барацьбы з бандытызмам Уладзімір Славін хутка асвойваўся з новай роляй. Працы было шмат. У горадзе і за яго межамі, у бліжэйшых лясах, сёлах, схавалася нямала фашысцкіх паслугачоў, якія нападалі на прадстаўнікоў Савецкай улады, актывістаў, рабочых і сялян. Аператыўныя работнікі працавалі з раніцы да вечара, нярэдка суткамі напралёт.

Калі раней у партызанскім атрадзе было ясна, дзе вораг, дзе свой, то тут даводзілася шукаць бандыта ці паліцая, які стаіўся, нярэдка хітра замаскіраваўшыся.

Славін, стомлены і злы, сядзеў у невялікім кабінеце і праглядаў справу Фядзько, бандыта з даваенным стажам. Ён арганізаваў хеўру з былых паліцаяў і крымінальнікаў, амаль кожны дзень здзяйсняў напады на прадстаўнікоў улады. Бандыты рабавалі людзей, не спыняючыся ні перад чым. На іх сумленні было нямала загубленых жыццяў. Вось і сёння. На лясной палянцы знайшлі задушанага трынаццацігадовага пастушка. У статку, які ён пасвіў, не ставала трох кароў. Непадалёк былі выяўлены сляды людзей і коней. Падчас здарэння маці пастушка знаходзілася на ўзлеску, паблізу ад статка. Пачуўшы тупат коней, яна схавалася ў хмызняку, бачыла, як міма яе шасцёра коннікаў прагналі трох кароў.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)