Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Пугачоўскі цырульнік
Пугачоўскі цырульнік - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пугачоўскі цырульнік

Электронная книга - «Пугачоўскі цырульнік». Краткое содержание книги:

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 137
Перейти на страницу:

Чым бліжэй пад’язджаў да Пугачоў, тым часцей паўтараў у думках: «Усё будзе так, як не думаю...»

Усе дзверы ў хату былі адчынены, нібыта з яе ўцякалі…

Сабака вылез з будкі і адзін раз гаўкнуў, нібыта прывітаўся…

Бацька сядзеў у зале на канапе апрануты, як быццам на вуліцы зіма…

У хаце нязвыкла ціха. Я зірнуў на насценны гадзіннік. Не працуе. Накруціў спружыну, гайдануў маятнік, і ў роднай хаце працягнулася маё жыццё…

Бацька, паеўшы, стаў расказваць пра тое, што было тады, калі ён быў малады. Узгадаў, што даўно памерлі яго малодшы брат Славік і малодшыя сёстры Ноня і Галя: «А я во ўсё жыву…»

На сцяне ў зале вісіць тэрмометр. Яго мне падарылі ў Вязынцы на пачатку 80­х гадоў, калі я там выступаў на свяце паэзіі. Цяпер у хаце 10 градусаў. Зімой раніцай бывала і 7 градусаў цяпла. Падлога халодная, як лёд. І мы, дзеці, не вылазілі з ложкаў, пакуль бацька не запальваў печку…

Холадна. Паравое ацяпленне адключана і апламбіравана. Я гатоў сарваць пломбу і ўключыць ацяпленне, але не ведаю, як яго ўключаць, а бацька не памятае…

За мной па хаце бегае кот. Я ведаю, чаго ён хоча. Кот хоча малака, якое я прывёз бацьку…

Скрабу бульбу. Бульба дробная, як дробныя нашы жыццёвыя праблемы для суседзяў…

Дзе раней садзілі бульбу, расце быльнёг, а ў ім месцамі ніткі саломы, як у нямытай галаве…

З паштовай скрынкі забраў «Звязду» і раёнку «Працоўную славу». Бацька газет не чытае, але выпісвае, бо іх чытала мама…

У паветцы сухія дровы. Іх засталося мала…

Хлеў пусты. З гною тырчыць салома, як промні затаптанага сонца…

У садзе ў траве знайшоў вялікі яблык, які нібыта схаваўся ад людзей, каб дачакацца майго прыезду…

На шыферы хлява лапік травы, нібыта зялёны астравок у пустэльні…

У вясковай краме ёсць амаль усё, што і ў гарадскіх. Няма пакупнікоў…

Ідучы з крамы, спыняюся каля агарода Валянціны Іосіфаўны, маёй сваячніцы, былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Цётцы ўжо 83 гады. Жыве адна. Дзеці раз’ехаліся па гарадах і прыязджаюць рэдка. Скарджуся цётцы, што ў бацькавай хаце холадна. «А я пломбу сарвала і падключыла ацяпленне! Няхай штрафуюць!» — кажа Валянціна Іосіфаўна і распытваецца пра маё жыццё­быццё. Развітваючыся, думаю падысці да плота, за якім цётка, і пацалаваць яе на развітанне, але чамусьці не падыходжу. Цяпер шкадую, што не падышоў…

Заглянуў да бацькавага стрыечнага брата дзядзькі Шуры, які жыве, вярнуўшыся з Маладзечна, па­суседстве ў матчынай хаце. Дзядзька быў у двары з малодшым сынам Андрэем. Сваякі абрадаваліся майму прыходу. Пагаварыўшы на вуліцы, мяне паклікалі ў хату. Толькі я прысеў, каб запісаць нумар дзядзькавага тэлефона, як да мяне падышоў малы гадоў пяці з маёй кніжкай «Проза і паэзія агню» і папрасіў яе падпісаць. Я запытаўся ў хлопца, як яго завуць. «Арцём Шніп!» — адказаў малы і заўсміхаўся…

Дзень праляцеў хутка так, як упаў на зямлю жоўты ліст з яблыні, на якую я глядзеў у дзяцінстве праз акно, марачы пра сваё дарослае жыццё…

Сярод жоўтых дрэў пачарнелыя сцены згарэлай хаты Антона Янушкевіча. Хутка будзе год, як няма гаспадара. І хата нікому не патрэбна…

На аўтобусным прыпынку было шмат моладзі, і я спыніўся побач на беразе сажалкі, дзе ў дзяцінстве лавіў рыбу. Раней тут усе вяскоўцы чакалі аўтобус з Мінска і мы, дзеці, нярэдка пасля таго, як аўтобус адыходзіў у горад, знаходзілі ў траве згубленыя капейкі. І вось нешта, як капейка, бліснула ў траве. Нагнуўся. Шкельца ад разбітай пляшкі…

У цемры на сажалцы белыя качкі, як белыя плямы на тым, што было…

З Пугачоў у Мінск сабралася ехаць чалавек дзесяць. Нікога знаёмага…

Аўтобус напоўніўся пасажырамі толькі ў Бузунах. Жанчыны, якія сядзелі перада мной, усю дарогу гаманілі. Выходзячы на прыпынку «Каменная горка», адна з іх сказала: «Як адправіла мяне мама ў горад з торбай вучыцца, так па сённяшні дзень з торбай я і езджу туды­сюды!»

* * *

16.10.2011. У аўтобусе было холадна, як у дзіравай бляшанцы з­пад беларускіх шпротаў…

* * *

19.10.2011. Уздоўж дарогі ў раўчуку кляновае лісце, як залатая вада…

Час лечыць…

20.10.2011. На выдавецкім калідоры сустрэўся з Яўгенам Рагіным — прыйшоў у Міністэрства культуры па ўзнагароды, якія супрацоўнікам газеты «Культура» далі да 20­годдзя. Узгадалі «ЛіМ», калі мы там разам працавалі. У Яўгена пару гадоў назад памерла жонка. На маё пытанне: «Як ты цяпер адзін?», сябра адказаў: «Час лечыць. Ужо нават пачаў заўважаць прыгожых жанчын…»

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 137
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)