Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Электронная книга - «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 127
Перейти на страницу:

Многія вершы перыяду Супраціўлення прысвечаны мужнасці і стойкасці патрыётаў-падпольшчыкаў, якія апынуліся ў фашысцкай няволі. У маі 1944 года паэт Ал. Гераў, знаходзячыся ў ваеннай турме, піша выдатны верш «Свабода», які заканчваецца такімі радкамі:

Рукі нашы ад гневу дрыжаць і шукаюць нож. Нашы зубы яшчэ дабяруцца да вашых глотак, панове, І чорная ваша кроў апырскае Цынічны твар веку. Няхай сабе я і стаю перад безданню... Бляск урачысты ззяе ў маіх вачах, А вусны мае шэпчуць: — О, свабода, мілая свабода, Ты ўжо так блізка!

Верш Герава цікавы і тым, што шчасце вызвалення і выратавання ад смерці яго лірычны герой бачыць у пераможным наступе Савецкай Арміі, якая ўлад не за гарамі — менавіта так трэба разумець два апошнія радкі. Матыў гэты, які аб'ядноўвае і пачуццё пралетарскай салідарнасці, і пачуццё шчырай удзячнасці «братушкам», і глыбокую веру ў перамогу вялікай краіны сацыялізму над ворагам, вельмі характэрны для балгарскай паэзіі перыяду другой сусветнай вайны. Можна было б прывесці безліч прыкладаў, але тут мы пакуль абмяжуемся адным — на наш погляд, асабліва паказальным. У суровым і грозным снежні сорак першага, калі Савецкая Армія разграміла гітлераўскую армаду пад Масквой, 19-гадовы паэт-рэмсіст [42]Дзімітр Методзіеў піша верш «Навіны», лірычны герой якога (ён жа — аўтар) толькі што пачуў па радыё — у падполлі — голас чырвонай сталіцы.

Гэты голас на хвалі знаёмай, даляцеўшы і ў родны мой край, нібы ў засуху дождж, хлынуў сёння — і ў душы запраменіўся май. Пад нагамі пяюць тратуары, кроў у скроні ад радасці б'е. Дарагія браты і другары, вашу сілу адчуў я ў сабо!

Духам высокай Вапцараўскай самаахвярнасці ў імя перамогі над фашызмам прасякнуты верш Івана Пейчава «Сцяна» (напісаны ў 1943 годзе). Паэт сцвярджае думку, што сапраўдны рост чалавека — яго духоўная і маральная вартасць — вымяраецца і пазнаецца ў барацьбе. Герой твора — астрожнік — успамінае родны дом і сцяну, на якой. калісьці засечкамі штогод адзначалі рост сына. «А цяпер ты ступаеш да іншай сцяны. На ёй, закапцелай, чорнай, стрэльбамі вымяраюць твой рост — высокі да зорак». Рост, вышынёю да зорак,— тое, пра што многа пазней будзе гаварыць у сваёй кнізе «Чалавек» Э. Межэлайціс... Адчуваючы, як «з апухлых параненых ног пераліваецца ў сцюдзёную зямлю цяпло» (заўважце: не холад зямлі — смерць — адчувае герой, а — як цяпло яго крыві, яго сэрца перадаецца роднаму долу!), вязень выказвае ўпэўненасць:

Рухне сцяна — яна замалая для чалавечага росту, і чырвоная кроў на падрапаным цэменце і на каменнях стане надзеяй і сцягам!

Надзвычай характэрны для паэзіі Пейчава матыў і вобраз, да якіх ён будзе вяртацца і праз дзесяць і праз дваццаць пяць гадоў («Помні той горад у шызым асеннім мораку, што нічым не нагадвае кастрычнік, апрача як крывёй на плошчах маладосці нашай» — з верша, напісанага ў канцы 60-х).

Суровую атмасферу ваеннага горада, у якім гаспадараць гітлераўцы і іх паслугачы, але які — жыве і змагаецца, удалося перадаць Валерыю Пятрову ў вершы «У час зацямнення». Час зацямнення — вобраз сімвалічны, гэта — час панавання фашысцкай ночы. Але ў цемры ночы «блішчаць, нібы пражэктары, вочы дзяўчыны», якая «перад судом у кайданах хмурыць чало» і з годнасцю пераносіць катаванні («І хто з вас яе абстрыг, галантныя афіцэры? І хто б'е гумовымі палкамі?»); але ў цемры ночы ёсць «падземныя каналы — светлыя маўзалеі», таму што «ўсякая ахвяра распальвае агні ідэй». Настрой тых, хто ў суровы час змагаецца і верыць у перамогу, хораша выяўлены ў заключных радках верша: «І што з таго, што ў ноч праклятую жывём і паміраем? Сорак трэці — які зіхатлівы час!» Так, сорак трэці ўжо свяціў нашым сябрам ва ўсёй зацемранай і змардаванай Еўропе — свяціў зіхатлівымі перамогамі Савецкай Арміі, свяціў блізкім шчасцем доўгачаканай свабоды.

Амаль хрэстаматыйную вядомасць набыў на радзіме верш Младэна Ісаева «Спатканне» (1942) — адзін з лепшых твораў у балгарскай паэзіі Супраціўлення. Напісаны па-майстэрску сцісла, верш хвалюе глыбокай чалавечнасцю, праўдай пачуцця і яркасцю малюнка:

вернуться

42

Рэмсіст — ад РМС — член Саюза рабочай моладзі (так называўся балгарскі камсамол да 1944 года).

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)