Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Куля для прэзідэнта
Куля для прэзідэнта - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Куля для прэзідэнта

Электронная книга - «Куля для прэзідэнта». Краткое содержание книги:

Першае выданне Кулі пад назвай „Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзідэнта” надрукавана ў газеце „Выбар”, № 20 (113), чэрвень 1997 г. Першадрукар „Кулі”: Барыс Хамайда. Газета „Выбар” з творам арыштавана разам з галоўным рэдактарам Барысам Хамайдам і Ўладзімірам Плешчанкам 26 ліпеня 1997 года ў 22.45 ў вагоне за пяць хвілін да адыходу цягніка Полацк -- Баранавічы. Усе арыштаваныя „Кулі” (200 асобнікаў) міліцыянты перадалі ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленка адкрыў крымінальную справу па факце „Оскорбления высшего должностного лица в произведении „...Як любіць Прэзідэнта” -- урыўку з кнігі „Куля для Прэзідэнта”.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 120
Перейти на страницу:

А куды Бога? Ён ужо стары. Яму належаць павага і прывілеі. Але ў раі яму будзе сумна… Ну не ў пекла ж старога! Дык што ўвогульле не пускаць праз чароўную браму? А можа аддаць яму сваю рэзыдэнцыю, а сабе збудаваць новую…

Адказнасьць за ўсё: на тым сьвеце і гэтым рабіла яго Найвышэйшай істотай сусьвету, цэнтральным брамнікам лёсу кожнага. І гэтая адказансьць і пакутлівы выбар давялі яго да страты прытомнасьці. Нават Бог не даведаўся, куды ськіраваў яго з чортам Прэзыдэнт Будучай Беларусі.

Фінальны матч за статус адзінага кандыдата на пасаду Бога

Усё ішло да таго, што гульня ў футбол паміж гадаванцамі Сьмерці магла стаць вызначэньнем адзінага кандыдата ад беларускіх прэзыдэнтаў на Боскую пасаду, а то і фінальнай гульнёй за лёс зямлі і яе насельнікаў.

Лепшаму не было роўных у прызначэньні судзьдзяў на любую гульню. Ён мог прызначыць судзіць хоць генерала Пасаджаліна, хоць адмірала Засуджаліна.

Шклоўскі Ідал мог пад час гульні імгненна і незаўважна мяняць месцамі мяч і сваю каменную галаву. Прычым, меняючы, імгненна пераафарбоўваў галаву ў клетачку, а мяч – у камень і наадварот.

Лукапшык мог намертва прыклеіць мяч да нагі і ляцець з ім па паветры, кіруючы яго траекторыяй, як манеўровы рухавік ракетай, што залятаў у вароты супернікаў з цэнтра поля і ніводзін з гульцоў не мог нават крануцца таго мяча. Лукапшык мог гуляць адзін супроць не толькі цэлай каманды, а нават супроць гульцоў усёй зямлі!

Здавалася б, што Лукапшыку няма роўных у Боскім футболе?! Але мы забыліся пра ДуППу! Яна, памятаеце? Магла мяняць стаўкі на гульню. Магла вынікам гульні зрабіць права на гандль маслам у самой Маскве! Адпаведна ніхто ў сьвеце не мог ёй перашкодзіць пад час яе пройгрышу таму ж Пшыку заявіць, што пераможца мае прызам не пасаду Ўсявышняга, а Чортаў лёс! О бедны Чорт! О бедны Лукапшык! Абодва шчапіліся б у сьмяротным двубоі за тую пасаду, потым выйшлі на Бога са сваімі апеляцыямі і чортавымі інтрыгамі. Давялі б Старога да інфаркту, а там ДуППа і села б часова выконваць Боскія абавязкі і судзіць усіх чарцей і анёлаў! Вось вам і вынік палітычнага футбола, дзе ўсё для ДуППы як па маслу…

Якія шансы меў бы ў той гульні Лявон? А… ніякіх. Акрамя, бадай што спадзеву на сваю зухаватасьць… Да такіх і дзеўка да сэрца клеіцца і мяч да нагі. Такі і чэмпіёна абвядзе вакол пальца і чорта вакол хваста…

Такі зух, як Лявон, мог і Сьмерць сваім каханьнем амаладзіць і Бога пасьмяшыць. А сваёй гульнёй ў жыцьцё і сьмерць мог Усявышняга пацешыць! А там глядзіш, і магло паўстаць перад Богам пытаньне: «Каго зрабіць сваім нашчадкам: шматпакутнага Хрыста, ці зуха-беларуса? А можа паміж імі падзяліць Боскае царства? Не паверыце, але Лявон пра гэта апошняе нават думаў. І тады прыйшоў да яго такі адказ: «Дзякуй табе Божа за ласку, але зрабі так: няхай будзе Богу Богава, а нам беларусам – беларусава. Будзь ласкавы, адфутболь нам назад, Божа, чалавечую Душу.

Карацей усе беларускія прэзыдэнты былі гатовыя вызначыць адзінага кандыдата на Богаву пасаду па выніках футбольнай Бітвы.

Але рыхтаваліся а да іншых спаборніцтваў. Такіх як гонкі па Часе, праломваньне сьценаў, перацягваньне душ.

А ДуППа ўпарта трэніравалася ў хакей, ганяла на лыжэролерах і на лыжах з гары. Яна добра ведала, што як бы ты высока не забраўся, прыйдзе час спускацца і не проста, я як мага хутчэй – бегчы.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)