Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мур - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мур

Электронная книга - «Мур». Краткое содержание книги:

Зборнік аднаго з найбуйнейшых француpскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя Жана-Поля Сартра Мур зьяўляецца літаратурным адлюстраваннем экзыстэнцыялістычных ідэяў аўтара. Героі яго апавяданняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых знешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 79
Перейти на страницу:

   Ёй давялося некалькi разоў правесцi далоняй па кнiзе, бо, нягледзячы на перасцярогi, старонкi пакрылiся тонкiм слоем белай пыльцы. Цукровыя зернеткi суха парыпвалi пад рукой, скатвалiся, слiзгалi па гладкай паперы. "Нiбы ў Аркашоне, калi я чытала на пляжы..." Лета 1907 года яна правяла на марскiм узбярэжжы. У яе тады быў вялiкi саламяны капялюш з зялёнаю стужкай; яна сядала каля самай дамбы i брала раман Жып цi Калеты Iвэр. Вецер сыпаў на каленi жменi пяску, i час ад часу яна абтрасала кнiгу, узяўшы яе за ражкi. Цяпер у яе было такое ж пачуцце: толькi пясчынкi былi зусiм сухiя, а цукровыя зернеткi крыху лiплi да кончыкаў пальцаў. Яна зноў убачыла палосу шэра-мацiцовага неба над чорным морам. "Ева тады яшчэ не нарадзiлася". Яна адчувала сябе ацяжэлаю ад успамiнаў i адначасова - нейкаю вычварнаю, як брызельны куфэрак. Раптам ёй прыгадалася назва рамана, якi яна чытала тады: ён называўся "Мiлая панi" i быў даволi забаўны. Але з той пары, як невядомая хвароба не дазваляла ёй пакiнуць гэтага пакоя, панi Дарбеда аддавала перавагу ўспамiнам i гiстарычнай лiтаратуры. Яна хацела, каб боль, сур'ёзныя кнiгi i пiльная, несупынная ўвага да мiнуўшчыны, да сама тонкiх пачуццяў дазволiлi ёй даспець, як прыгожаму аранжарэйнаму плоду.

   Крыху раздражнёна яна падумала, што хутка ў дзверы пастукае муж. У iншыя днi ён прыходзiў толькi пад вечар, моўчкi цалаваў яе ў лоб i, сеўшы насупраць у глыбокi фатэль, пачынаў чытаць "Тан". Але чацвер - гэта быў яго дзень: у чацвер пан Дарбеда на гадзiну хадзiў у госцi да iхняй дачкi - звычайна памiж трэцяю i чацвёртай. Перад тым як пайсцi, ён заўсёды заходзiў да жонкi, i яны з горыччу гаманiлi пра зяця. Гэтыя гамонкi, у якiх можна было прадбачыць кожную дробязь, бо яны паўтаралiся кожны чацвер, знясiльвалi панi Дарбеду. Пан Дарбеда запаўняў сабой увесь гэты звычайна цiхi пакой. Ён не садзiўся нi на хвiлiну i ўсё хадзiў сюды i туды, круцiўся ваўчком. Кожны яго палкi выпад ранiў панi Дарбеду, як востры шкляны асколак. А ў гэты чацвер усё мелася быць яшчэ горш, чым звычайна: ад думкi, што зараз ёй давядзецца пераказаць мужу Евiныя прызнаннi i ўбачыць, як яго вялiзнае жахлiвае цела закалоцiцца ў гневе, панi Дарбеду ўганяла ў пот.

   Яна ўзяла са сподка кавалак лукуму, некалькi iмгненняў нерашуча пазiрала на яго i потым сумна паклала назад: ёй не хацелася, каб муж бачыў, як яна есць лукум.

   Пачуўшы стук, яна ўздрыганулася i адказала слабым голасам:

   - Увайдзi.

   Пан Дарбеда ўвайшоў на дыбачках.

   - Я зараз пайду да Евы, - сказаў ён, як i кожны чацвер.

   Панi Дарбеда ўсмiхнулася.

   - Пацалуй яе ад мяне.

   Пан Дарбеда не адказаў i заклапочана зморшчыў лоб: кожны чацвер, у аднолькавы час, яго апаноўвала глухая злосць, якая прымешвалася да цяжкасцяў страўлення.

   - Вяртаючыся назад, я зайду да Франшо. Мне б хацелася, каб ён сур'ёзна пагутарыў з ёй i пастараўся пераканаць.

   Ён часта хадзiў да доктара Франшо. Але марна. Панi Дарбеда нахмурыла бровы. Раней, калi яна адчувала сябе яшчэ добра, яна пацiскала плячыма. Але з той пары, як хвароба абцяжыла яе цела, яна замянiла рухi, якiя вельмi стамлялi яе, наборам грымас. Яна кiвала - вачыма, казала "не" - куточкамi губ, ускiдала бровы замест плячэй.

   - Можа, яго трэба забраць у яе сiлай.

   - Я ўжо казаў табе, што гэта немагчыма. Закон зроблены вельмi кепска. Франшо мне неяк казаў, што ў iх амаль заўсёды жудасныя цяжкасцi з крэўнымi: ёсць такiя, што нiяк не могуць рашыцца цi наогул - упарта хочуць пакiнуць хворага ў сябе; а ў дактароў звязаныя рукi - яны могуць толькi выказаць сваю думку, нейкае меркаванне, i ўсё. - Счакаўшы, ён дадаў: - Гэта трэба, каб ён учынiў публiчны скандал цi яна сама папрасiла б, каб яго забралi.

   - Ну... - сказала панi Дарбеда, - калi гэта i будзе, дык яшчэ не заўтра.

   - Ужо ж.

   Ён павярнуўся да люстра, запусцiў у бараду пальцы i пачаў яе расчэсваць. Панi Дарбеда абыякава пазiрала на магутны чырвоны карак свайго мужа.

   - Калi яна i далей так будзе, - сказаў пан Дарбеда, - дык хутка звар'яцее яшчэ болей, чым ён. Гэта ж жудасна небяспечна для здароўя. Яна не адыходзiць ад яго нi на крок: сама нi да каго ў госцi не ходзiць, апроч цябе, i да сябе не запрашае нiкога. А якое ў iх у пакоi паветра? Няма чым дыхаць! Яна нiколi не адчыняе вокнаў, бо П'ер - не хоча. Нiбыта трэба пытацца ў хворага! Яны там, здаецца, паляць у сябе нейкiя духмянасцi, розную брыдоту: адчуваеш сябе, як у царкве. Далiбог, я часам пытаюся ў сябе... Ведаеш, у яе нейкiя дзiўныя вочы...

   - Я не заўважыла, - сказала панi Дарбеда. - Па-мойму, яна выглядае нармальна. Хiба што, вядома, сумная.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)