Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Золак, убачаны здалёк
Золак, убачаны здалёк - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Золак, убачаны здалёк

Электронная книга - «Золак, убачаны здалёк». Краткое содержание книги:

Самае жудаснае наступства вайны – тое, што гвалт робіцца нормай, пачынае ўспрымацца досыць спакойна. Варажнеча паміж людзьмі здаецца іншы раз проста вясёлай гульнёй, як у фінальнай сцэне аповесці. Лірычны герой тут літаральна пакутуе ад “болю, адчування вялікай крыўды, вялікай несправядлівасці, калі дарос-лыя – дзеля дурнога, дзікага смеху – страўлівалі на бойку нашых сяброў – Валодзю Казака і Толю Немца.
Гэты боль, гэты сум ідзе ўсё жыццё, то аціхае і далёка адыходзіцца, то зноў возьме і вернецца, зусім нечакана. Нават праз паўстагоддзя апавядальнік не можа выбавіцца ад дакораў сумлення за тое, што не спыніў той бесчалавечны здзек. Хоць што ён – дзіця – мог зрабіць тады?
Пройдзе час. І гэтым самым хлапчукам давядзецца ўзяць у рукі сапраўдную зброю, стаць салдатамі новай сусветнай вайны...
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 39
Перейти на страницу:

Калі і я, сказаўшы высокім стылем некаторых заслужаных жыццяпісаў, пачынаў сваю працоўную дзейнасць свіным пастушком, насып вузкакалейкі, дзе ён праходзіў па полі, быў ужо амаль зусім роўна разараны, а на пашы яшчэ заставаўся. Там ён густа ды роўна аброс травою з белымі кветачкамі дзяцеліны і жоўтымі кураслепу, і нашы дзюдзі ахвотна грызлі тую былую стратэгію. А мы то даганяліся па такой незвычайнай дарозе, то скочваліся бокам пад адхоны, то капалі ў іх печкі, гуляючы ў сям'ю.

Час у маленстве вымяраецца днямі. Два, тры гады таму назад — гэта ўжо вельмі многа, а тое, што было да нас, да нашага ўступлення ў свядомасць — ужо і наогул легенда.

Такой легендай была для нас наша вузкакалейка таго часу, калі па ёй хадзілі цягнікі і станцыя была, і называлася Сібірка. Будавалі яе «найбольш усё кіргізы ў халатах ды ў каўпачках», як потым я даведаўся — рабочыя каманды з узбекаў, таджыкаў, уласна кіргізаў, што ў тую вайну са зброяй не ваявалі. Цётка Анэта расказвала, што «кіргізы» жылі тады па хатах, вечарамі гулялі ў нейкія косці і галаганілі не па-нашаму.

— Як раскрычацца каторы раз, дык я і гукаю свайму крахтуну на печ: «Устаў бы ты, Васіль, ды ўзяў бы ты рамень, ды супакоіў бы іх трохі!..»

Легенда разгаліноўвалася: другая наша суседка, баба Ярына, успамінала, як яна аднойчы выйшла на кірмаш у Мілтачы, каля той станцыі ішла, а салдаты гукаюць:

— Бабушка, пагадзі, падвязём!

— Ат, — кажу я ім, — пакуль вы гэты свой самавар распаліце, дык я тым часам і зайду! Ажно ж, трасца яго галаве, распалілі — пыхкае, ляціць. Так і мінулі мяне. Стаяць на той сваёй платхорме ды смяюцца…

Некаторыя легенды раскрываліся многа пазней. Пра тое, хто колькі схапіў у «свабоду» на той Сібірцы, спачатку толькі гаварылася, доўга і цьмяна, прыблізна, і ўжо толькі ў 1934 годзе, калі наша вёска на большую палавіну згарэла, сын Тонінага дзеда Прочыма, дзядзька Цімох, прызнаўся, што ў іхняй каморы толькі салдацкіх ботаў згарэла сорак тры пары. І не адразу прызнаўся. Пажар быў якраз у кірмашны дзень. Цімох, ледзь не запарыўшы каня, даляцеў з Мілтачоў на той дым тады, калі ўжо яму было позна. Яго трымалі, аплёўшы рукамі, жонка і сястра, а ён ірваўся да сякеры ці хоць да якога друка, каб бегчы да таго, з чыйго двара загарэлася.

— Цётко Ганно, — казаў ён потым нашай маме, калі яны ў нас жылі, бо наша хата не згарэла, — дальбог жа, забіў бы я тады Ёсіпа, ну, на месцы забіў бы!..

Тым разам ён і прызнаўся пра сорак тры пары ботаў, раскрыў сямейную таямніцу. Людзі казалі — далёка не ўсю…

Зрэшты, дзед Прочым у «свабоду» падлапіўся не адзін: большасць людзей з нашай вёскі ў бежанстве не была.

Апроч усяго таго, што вайна пакінула для дарослых, — рэйкі, шпалы, калючы дрот, дошкі, бэлькі, боты, шынялі, папахі са штучнай мярлушкі, башлыкі, — было сёе-тое і нам, для адкрытай гульні і для захоўвання ў таямніцы. Былі патроны, з порахам і пустыя, салдацкія рамяні, цэшкі і гузікі, снарадныя галоўкі, з якіх, пры дапамозе цвіка і вяровачкі, рабіліся прышыбкія ваўчкі. У хаце ў нас адкрыта вісела на вушаку плеценая казацкая нагайка, якая прымала часам пэўны ўдзел у маім выхаванні, а пад страхой у нашым хляве была заткнёна сцішна бліскучая, вострая шашка ў скураной похве з меднымі бляшкамі — таксама казацкая. Шашкай можна было пакарыстацца раз у год, дый то з вялікаю асцярогай. Гэта, праўда, рабіў спачатку адзін Раман, калі мы ў полі, на макрэйшым ад пашы канцы паласы, секлі ўвосень капусту. Я толькі пазіраў, а мама ківала галавою на Рамана.

— І ты як блазен, гаспадар!.. — А потым нечакана дадала: — Даў бы ўжо і гэтаму секануць. Бачыш, як уталопіўся?

Раман мне даў, і я тады ссек ажно чатыры качаны. Па хатах засталіся яшчэ і сякія-такія пісьмовыя помнікі прыфрантавой паласы: кнігі, падшыўкі ілюстраваных часопісаў, паштоўкі патрыятычнага зместу. На адной з іх мы бачылі самага першага георгіеўскага кавалера той вайны, данскога казака Кузьму Кручкова; на другой вусатага дзеда Франца-Іосіфа, аўстрыйскага цара, які сядзеў, як у лодцы, у вялізным галёшы; на трэцяй скакала дзеўка, а расейскі салдат іграў на балалайцы. На паштоўках былі і вершыкі, з якіх я памятаю паасобныя радкі. Першы вершык расказваў, як той казак Кручкоў адзін адбіваўся ад цэлай чарады нямецкіх коннікаў, многіх пасек, пакалоў, а потым «товарищи тут подоспели и Кузьке живо помогли». Другі пра дзеда ў галёшы, расказваў, як «Франц-Иосиф видел сон, будто он Наполеон». Трэці вершык — дуэт з-пад балалайкі:

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)