Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Комедия » Хто смяецца апошнім
Хто смяецца апошнім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хто смяецца апошнім

Электронная книга - «Хто смяецца апошнім». Краткое содержание книги:

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 29
Перейти на страницу:

Чарнавус. А я баяўся, што вы адмовіце.

Гарлахвацкі. Ну што вы!.. I Вера з вамі едзе?

Чарнавус. Без яе мне, як без рук.

Гарлахвацкі. Харошая дзяўчына гэта Верачка.

Чарнавус. Слаўная дзяўчына. Я проста рад, што маю такую памочніцу.

Гарлахвацкі. Глядзіце, Аляксандр Пятровіч, не закахайцеся. А то вы — цаца-цаца, ды ў кішэнь.

Чарнавус. Што вы, баценька! Куды мне, старому!

Гарлахвацкі. Я ведаю такіх старэнькіх, якім дзяўчаты на шыю вешаюцца.

Чарнавус. У мяне ўжо дачка такая, як яна.

Гарлахвацкі. У вас хіба дачка дарослая ёсць?

Чарнавус. Педінстытут канчае.

Гарлахвацкі. Вось як!

Чарнавус. Так. Выдатніца.

Гарлахвацкі. У папу ўдалася.

Чарнавус. Слаўная дзяўчурка.

Гарлахвацкі. Як зваць вашу дачку?

Чарнавус. Тамара.

Гарлахвацкі. Харошае імя — Тамара. Мне адразу Лерыантаў успамінаецца. А я, Аляксандр Пятровіч, таксама працу пішу… Хутка канчаю.

Чарнавус. Вялікая праца?

Гарлахвацкі. Не так яна вялікая, як цікавая. Вельмі ж мне матэрыял удзячны трапіўся… Думаю нешта новенькае сказаць у сваёй галіне.

Чарнавус. У палеанталогіі?

Гарлахвацкі. Так. Думаю арганізаваць пры інстытуце сектар палеанталогіі. Як вы глядзіце на гэта?

Чарнавус. Што ж, у добры час!

Гарлахвацкі. Думаю, што вы не адмовіцеся прыняць удзел?

Чарнавус. Змілуйцеся! Я ж, можна сказаць, прафан у гэтай галіне.

Гарлахвацкі. Як прафан? Гэты ж, напрыклад, матэрыял вам знаёмы?

Чарнавус. Ну, гэта косці маманта. А пакажыце мне што-небудзь іншае, дык я і не разбяруся.

Гарлахвацкі. А хто тут спецыяліст у гэтай галіне?

Чарнавус. Я такіх не ведаю. Спецыяльнасць гэта даволі рэдкая.

Гарлахвацкі. Каго б вы мне ўсё-такі параілі з працаўнікоў інстытута?

Чарнавус. Цяжка мне вам сказаць. Вось хіба Туляга. Раней ён захапляўся палеанталогіяй.

Гарлахвацкі. Шкада. Але ад свайго намеру я не адступлюся. Прыйдзецца запрасіць сюды на працу вядомых мне палеантолагаў з іншых рэспублік. Праца, якую я рыхтую, будзе першай цаглінкай у гэтай справе. Так і папрашу яе разглядаць як першую спробу.

Чарнавус. Вы мяне проста заінтрыгавалі. Калі не сакрэт — на якую тэму?

Гарлахвацкі. А вось гэтага я і не скажу… вам на злосць. Не люблю, ведаеце, афішыравацца. Хутка скончу, зачытаю на савеце, тады крытыкуйце, калі ласка. У вашай асобе спадзяюся бачыць суддзю строгага і справядлівага.

Чарнавус. Вельмі рад буду пазнаёміцца з вашай працай.

Гарлахвацкі. Мы з вамі яшчэ пакажам сябе, Аляксандр Пятровіч. Галовы ў нас здаровыя, рукі дужыя, сцяг навукі можам моцна трымаць.

Чарнавус (устае). Я пра многае не мару, Аляксандр Пятровіч. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага.

Гарлахвацкі. Скромнічаеце, скромнічаеце, даражэнькі. А самі ў знамянітасці мерыцеся… Дык заходзьце калі-небудзь.

Чарнавус. Дзякую.

Гарлахвацкі. А грошы будуць. Для вас з-пад зямлі дастану.

Чарнавус. Вельмі дзякую. (Выходзіць.)

Гарлахвацкі (адзін). А наконт дзяўчуркі трэба ўсё-такі пазваніць. (Бярэ трубку.) Педінстытут? Каго-небудзь з прафкома… Сакратар? Вельмі добра. Я хачу папярэдзіць вас. Тамы у вас вучыцца Тамара Чарнавус?.. Справа ў тым, што яе папа заблытаўся ў варожых справах… Як гэта — яна пры чым? Мусіць жа пры чым, калі я гавару… Так… гавораць з інстытута геалогіі… у нас ёсць пэўныя даныя. Наш супрацоўнік Зёлкін раскажа вам усё падрабязна. Ён зойдзе да вас… Калі ласка… (Кладзе трубку.) Ну вось. Чарнавуса ўпарадкаваў збольшага. Кніга яго свету не ўбачыць, з работы яго, трэба думаць, таксама знімуць адусюль. Адзіны паратунак ён будзе бачыць ва мне. А Гарлахвацкі не толькі з работы яго не зніме, а наадварот — найлепшы яго прыяцель, чулы і велікадушны. Павінен быць мне ўдзячны за гэта? Павінен. Не адважыцца стаць мне поперак дарогі? Думаю, што не адважыцца. Які б ён вучоны ні быў, а і яму свая скура дорага. Цяпер возьмемся за Тулягу. (Адчыняе дзверы ў калідор.) Хто тут ёсць? Нічыпар! Скажыце таварышу Тулягу, што я прашу яго зайсці да мяне. (Зачыняе дзверы.) Зараз мы дадзім ход яго ведам.

Туляга (уваходзіць нясмела). Вы мяне клікалі, Аляксандр Пятровіч?

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 29
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)