Соль і перац
- Автор: Правасуд Уладзімір Рыгоравіч
- Год: 1976
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Юмористические стихи
Электронная книга - «Соль і перац». Краткое содержание книги:
Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.
Перейти на страницу:
Вось кніжку новую Якім
Яму прэзентаваў.
Слабая кніжачка,
Ды з ім
Даўно пасябраваў.
Хоць быў з Якімам угавор,
Дзе трэба — падтрымаць,
Ды вельмі ўжо слабенькі твор,
Як пахвалу пісаць?
А можа ўсё ж нафугаваць?
Адсохне хай рука,
Што ўздумае крытыкаваць
Суседа-дружбака!
Артыкул трэба вось якраз,
Бо папракнуць, што Сверб
Не заўважае бегу час
І сённяшніх патрэб.
А мо падсыпаць незнарок
У крупнік Тамашу
Жмень колькі перцу, як урок,
Каб апякло душу?
Яно-то так, ды і не так,—
У вершы ён слабак,
Ды перчыць юшку ён... і як!
На юшку ён мастак!
А можа Янку крытыкнуць,
Хоць, праўда, ён зямляк...
Не, не! У Янкі на куццю
Якія клёцкі?! Смак!
Не варыць нешта галава,
Што хочаш тут рабі:
Рыбачыў з тым, з тым паляваў,
А з гэтым чарку піў...
Пісаць на іх нейк не з рукі,
Тым больш крытыкаваць.
Куды ні глянеш — дружбакі.
Дык пра каго ж пісаць?
Маладзіка на небе серп
Даўно ўжо не вісіць.
А Станіслаў, па клічцы Сверб,
У роздуме сядзіць.
Перейти на страницу: