Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Сцежка дадому
Сцежка дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцежка дадому

Электронная книга - «Сцежка дадому». Краткое содержание книги:

Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.)
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 18
Перейти на страницу:

3

СТАРАДАРОЖСКІ РАЁН
На карце хай загнаны ў рог, Ды не ўбаку ні трошкі Ад новых пуцявін-дарог Раён Старадарожскі!
Ля ўсіх пасёлкаў і шляхоў Тут пад смыкамі ветру Пяюць штодня ў руках слупоў Драты — цымбалы веку.
А колісь пушча скрозь гула, Калі ішла віхура. I дзесь Алелькава страла Тут наганяла тура.
Тут «сакуны» жылі ў лясах З мядзведзямі сам-насам. Гаворка й сёння ў нас на «са»: «Намаяўса», «суняўса».
Матычыў ляды хлебароб, А трэ было, дык добра Касіў у сечы — лоб у лоб — Татар ды обраў орды!
Быў і фашысту ў нас не дом — Сядзеў, ад страху сівы. Наш партызанскі грозны гром Трос прыхадняў, як слівы.
Вёў мсціўцаў па барах старых Крапак мажны, як шула, Цудоўны баявы камбрыг Хірург раённы Шуба.
Змёў час чужынцаў след з зямлі, Іржа паела каскі. У лузе чэрвеньскім чмялі Апанавалі краскі...
А трэба на баравікі Напасці з кашалямі, Кіруй адразу пад Ляўкі. — Ўвесь Мінск там з «Жыгулямі»!
Заўсёды ў працы мой раён, Работнік цягавіты. Здаўна славуты ў свеце ён Ліповым мёдам, жытам,
Ільноў нябеснай сінявой, Сасною, звонкай, гонкай, Ну і вядомай за Масквой... Старадарожскай горкай.
Будуе, косіць, сталь куе, Арэ — ушыр і ўдоўжкі — I песню новую пяе Раён Старадарожскі!
* * *
Палессе... Рэха правадоў сустрэчных. Ваюе наш аўтобусік з пяском. Пад вечар — песня ціхая — Славечна Дарогу перайшла нам пад мастком.
Куды ляцім, этнографы? Ля песні Палатку ўскінем — Пачакае час! Тут, пад зарой, Калі камар не з'есць нас, Палесся нораў вывучым мы ўраз!
Якая ціш! Чуваць крынічкі мова — Хто кінуў нітку срэбную са стром? А звечарэла — З чарнаты альховай На ўсё Палессе — Салаўіны гром!..
Зялёнакрылы край славян — Славечна... Дзесь скрыпнуў граб — Ці мо чумацкі воз?.. Стаю і слухаю самую вечнасць, Што захавалі Голлі вербалоз.
ІСЛАЧ
Яшчэ ў жыцці адкрыцце — Іслач: Як яшчарка, сярод травы Пад шчырым сном вярбы навіслай Па камяньках — струмень жывы.
Між двух бароў, паўз сосны-промні Лужкоў прырэчных дываны. У калідор шырокі поймы Заходзяць ранкам туманы.
Праз бор-гусцёр неспадзявана Малая сцежачка з сяла У гэта стойбішча туманаў Мяне таксама прывяла.
Над рэчкаю з вярбой-гарбулькай Стаю і ў прозалаці дня Лаўлю, як ласку, ціхі булькат Пад нізам дзесь, у каранях.
КАМЕННЫЯ БАБЫ
Каменныя бабы... Язычнікаў ідалы... I сёння па стэпе яны — бачыў я — там-сям параскіданы. Валяюцца ў пыле яны пад нагамі — то бокам, то ўніз тварам грозным. Спакойненька птушкі садзяцца на іх, пасуцца побач каровы ды козы. А некалі ж тут на люд навакольны унь які страх яны наганялі! Да іх, як у Меку, ішлі з караванамі, дары перад імі складалі, Малітвы ім, моцным, шапталі, Каменныя ногі іх цалавалі, Слязьмі аблівалі... О як выдатна тыранам яны памагалі Людзей трымаць на павадку!
ЛЕГЕНДА ПРА ВУЛЛЯНУ
Што чуў, раскажу я. Не знаю — праўда гэта ці казка. ...Млелі пагоркі пад небам у белых і жоўтых красках.
А ўверсе кудысь аблачыны плылі — гарбатыя стругі — і пчолы ў дарозе да борцяў званілі ў нябачныя струны.
Па разнатраўі ў сукенцы ля курганоў, што заснулі, бегла лёгка Вулляна, гнуткая, бы казуля.
Даўгая каса Вулляны нібы з ручаёў была звіта, сінела ў касе дзявочай валошка простая з жыта.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)