Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008
I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008

Электронная книга - «I чую я голас...: выбраныя вершы, 1954-2008». Краткое содержание книги:

 У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «І чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах i газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 25
Перейти на страницу:

Стрэмка

Калі пералескам, між сосен, Блукаў на змярканні паэт І слухаў вясны сугалоссе, І слухаў бясконцы сусвет, —
Знянацку, гняўліва, сурова, Наўперак суладдзю ўсяму, З нябёсаў данеслася слова І ўдарыла ў сэрца яму.
Кальнула, як вострая стрэмка. Каб хто тады глянуў у твар — Напэўна, пазнаў бы на зрэнках, Балючы які быў удар!..
Дадому ён сунуўся ценем, А ноччу — не сплюшчыў павек. Страшное было прасвятленне. Бязлітасны лесу быў здзек.
З той даты, каб справіцца з болем, Ён варыць штовечар шалфей. А горычы — болей і болей. А стрэмка — глыбей і глыбей.
Час вылечыць быў бы павінен. А вось жа бяссільны і ён. Не выме той стрэмкі, не выме. Не здыме той Божы праклён.
1992

Імпрэсія з далёкага падарожжа

Нічога, нічога! Хоць спазмы дыханне сцінаюць, Ды сэрца не змоўкла. Нічога, нічога! Хоць слёзы ў вачах набухаюць — Як росы на смолках.
Нічога, нічога!.. І я дажыву, калі ў горле Не будзе шчымець мне. Нічога, нічога!.. І нас яшчэ радасць агорне, І мы яшчэ мецьмем!
І мы яшчэ зробім, Ну, можа, й не гэтак прывабна, А ўсё-такі зробім! Усё, што злачынцы Зглумілі, стапталі нахабна, — Мы ўзновім! Мы ўзродзім!
Галоўнае — гэта Не ўпасці б у роспач, у зарасць Знявер'я глухога. Галоўнае, гэта — Каб губы шапталі, як зараз: Нічога, нічога!..
Нічога, нічога! І мы сваю долю інакшай, Прывабнейшай зробім!
Усё, што злачынцы Стапталі на ніве на нашай, — Мы ўзродзім! Мы ўзродзім!
1992, красавік

Віхура

Віхура!.. Віхура!.. Няўрымсная бура!.. Адкуль узялася? З чаго пачалася? Схапіла, сарвала І цягне, і ўзносіць Угору і ўгору, Увысь, у прастору, У чорныя хмары, За хмары, да сонца, Да сонца! А сонца Так зырка там свеціць І паліць, і смаліць, І вочы мне слепіць!..
Віхура, віхура! Шпурляе, шматае, І круціць, і гоніць, І рве-разрывае, І дух забівае, Займае, сцінае... Куды яна кіне? І дзе апынуся? Чаму не баюся, Што гэта стыхія Душу мне скамечыць І збэрсае-склыча? За тое, што кліча Заглянуць у вечнасць? А можа — што возьме
З разгону, з размаху Шпурне мяне вобзем — І ціша наступіць? І ціша наступіць!.. І ціша наступіць... Навек!.. І нікому Нідзе не зарупіць, Што ў буры-віхуры Звіхурыўся хтосьці... Не! Грымнуцца вобзем, Рассыпяцца косці, Ды вочы паб'юцца На пырскі-асколкі — Расою прадьюцца На травы і зёлкі... А дух безаглядны, Душа-непакора Ачахне, ашляхне, Знямогне няскора! А будзе насіцца, Між хмарамі віцца І весела жыхаць Агнём-бліскавіцай. Хто прагне віхуры, Як прагнуць збавення, — Агонь-бліскавіца Таму блаславенне!
1992

* * *

Хоць лёс неспагадны бязлітасна крыўдзіў, І скрушна бывала, і горка, — Я верыў: прагляне, паўстане, узыдзе Мая запаветная зорка!
І вось яна ўспыхнула сымбалем краю — Найяркая ў гронцы суквецця!.. Чаго ж я ад страху цяпер паміраю? А што — калі знічкай сарвецца?!.
1992

Сёе-тое пра вершы

А вершы свае спалі... З прыватнай размовы Так, так, шаноўны, вершы — гэта дробязь, І хоць для іх патрэбен божы дар — Сярод тавараў гэта не тавар, Багатыром цябе яны не зробяць. Таму — за непатрэбай — ты іх знішчы: Збяры ўсе разам і спалі ў агні... — Ды я ўжо так рабіў, але ж яны Яшчэ мацней растуць на папялішчы!..
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 25
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)