Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]
Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]

Электронная книга - «Разумная дзевачка [Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства]». Краткое содержание книги:

«Разумная дзевачка» — аповесць пра дзяцінства адной вясковай дзяўчынкі з таго пакалення, што прыйшло ў свет на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пра звычайныя і незвычайныя, драматычныя эпізоды яе лёсу, пра выявы тых якасцяў дзіцячай душы (дабрыня, чысціня, шчырасць), якія лёгкай будучыні, як правіла, не абяцаюць. У абразках жыцця аднаго дзіцяці пададзены і некаторыя характэрныя штрыхі часу. Кніга разлічана і на малога чытача, і на дарослага.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 27
Перейти на страницу:

Ніна хуценька сунула ногі ў валёнкі, надзела пальтэчка і шапку-вушанку, схапіла вязаныя рукавічкі і выбегла на вуліцу.

— Воўка! Пачакай!..

Гамзук пачуў і азірнуўся. Яны вучыліся ў адным класе, праўда, не сказаць, каб сябравалі, — Ніна ўвогуле сябравала толькі з дзяўчынкамі, — але і ніколі не задзіраліся між сабой, не сварыліся. Тым больш што ён быў маўчун і крыху «ацеслівы».

— Давай я цябе паважу! — яшчэ падбягаючы, дружалюбна прапанавала Ніна. — Давай! Аж туды — у канец вуліцы!

Гамзук, было бачна, крыху разгубіўся ад такой нечаканай прапановы і адказаў не адразу.

— Не трэба... Я сам...

— Давай! — настойліва паўтарыла Ніна. — Ты не бойся, я не выкулю. Садзіся! Ну садзіся! — I падышла да яго і ўзялася за павадок.

I Гамзук прагэмзаў:

— Ну ладна... Але толькі трохі...

Ён аддаў ёй павадок, усеўся на санкі, ногі, крыху падкурчыўшы, упёр у пярэдняе білца, а рукамі ўчапіўся за крайнія планачкі насцілу.

Ніна хацела бегма рвануць з ходу, але з ходу бегма не атрымалася — Гамзук аказаўся цяжкаватым. I аднак жа, калі не бегма, дык амаль уподбег пацягнула, а дзе вуліца хоць трохі ішла ўніз — дык і бегма. Дзяўчо імгненна разагрэлася, расчырванеліся шчокі, разгарэліся — ад задавальнення, ад радасці — вочы. А яшчэ і ад думкі, ад надзеі, можна нават сказаць — ад упэўненасці, што Воўка наўзаем пакатае і яе, абавязкова пакатае, ну а як жа! Спярша — яна яго, а тады — ён яе, а пасля можна і яшчэ раз памяняцца месцамі. Ах, як шчыравала Ніна, у якім акрылёным настроі цягнула-пёрла па расслізганай вуліцы санкі з нялёгкім пасажырам! Адно шкада, што Воўка — маўчун, ну зусім маўчун, а ні слова не кажа. «Вось калі я ўсядуся, думала, дык адразу закамандую: «Гэй, пайшоў, конічак! Гэй, пайшоў!..»

Ніна пракаціла Гамзука далёка за апошнія хаты, не прыпыняючыся, акуратна развярнулася, шчасліва зіркнуўшы пры гэтым на маўчуна-пасажыра, і закапыціла што змогі назад. Ужо добра такі стамілася, але віду не паказвае. «Вось працягну міма школы, а там і запынюся...» А са школьнага двара на вуліцу выйшаў сам дырэктар, Адам Ігнатавіч. Ніна і на яго кінула шчаслівы пагляд, сказала «добры дзень!» і трохі збянтэжылася. Так заўсёды: хоць і тата настаўнік, а яна пры сустрэчы з іншымі настаўнікамі кожны раз бянтэжыцца.

— Вова! Ты гэта што? — спытаў у здзіўленні Адам Ігнатавіч. — Не ты Ніну, а яна цябе возіць? Ну і рыцар! Хіба рыцары гэтак робяць, га?

Ніна спынілася. Гамзук заварушыўся, даючы зразумець, што злазіць.

— Дык я... Дык гэта... яна сама... — заапраўдваўся прысаромлены «рыцар».

— А мне зусім няцяжка! — выгукнула ўжо ў спіну дырэктару Ніна. Той, было бачна, спяшаўся.

Гамзук злез з санак і тузануў з рук дзяўчынкі павадок:

— Давай, мне ўжо трэба дадому!..

На твары Ніна можна было ўбачыць не проста здзіўленне, а разгубленасць. «Дадому? Дык, значыць, ён мяне не пакатае? Тады... Тады — я пакатаюся сама, толькі хай пазыча саначак...»

— Воўка, — сказала, крыху заступіўшы яму дарогу, — а ты дай мне трохі пакатацца. Мне надта хочацца пакатацца! Я адразу ж іх табе прыцягну.

— Няможна, мама будзе сварыцца, — прагугнявіў Воўка.

— Я ім нічога не зраблю! Я буду асцярожна, не бойся! Трохі пакатаюся і прыцягну. Дай, Воўка, ну дай!

— Сказаў жа: няможна! — буркнуў насуплены гаспадар санак. Відаць, тое, што яго прысарамаціў дырэктар, ды не сам-насам, а пры Ніне, яму моцна сапсавала настрой і збудзіла непрыязнасць да дзяўчынкі. Што трэба быць удзячным і за дабро плаціць узаемнасцю — гэтага хлапчук яшчэ не разумеў.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)