Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Адкусі галаву вароне
Адкусі галаву вароне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адкусі галаву вароне

Электронная книга - «Адкусі галаву вароне». Краткое содержание книги:

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 38
Перейти на страницу:

У нядаўнiм мiнулым быў час, калi мы вось так езьдзiлi i зварочвалi ў нас, у Беларусi. У Зэльве жыла Ларыса Генiюш, у Наваполацку — Сокалаў-Воюш, у Маладэчне — Генадзь Каханоўскi... Тады мой сын пытаўся, чаму па-беларуску гавораць адно нашыя знаёмыя.

Болей такога ня будзе.

11.

Па дарозе ў Талiн на рацэ з амаль наскай назваю Ягала шуміць вадаспад. Такая свойская мiнiятурная Нiягара вышынёю восем мэтраў, зь якой нават узiмку хочацца скочыць у пенную купелю. Улетку такi нескладаны нумар выканае для вас першы-лепшы тутэйшы падшыванец, як некалi кожны з нас, полацкiх хлапчукоў, гатовы быў, разагнаўшыся зь берагу, працягам якога служыла шырокая спружынiстая дошка, нырцануць у Палатý насупраць Спаса-Эўфрасiньнеўскага манастыру. Манашак даўно ўжо вывелі адтуль пад белыя ручкі, пагрузілі на крытую машыну й завезьлі дажываць век у Жыровічы, а ў мурах Крыжаўзьвiжанскага сабору мясцовыя жыхары (дакладней, набрыдзь, што прыехала аднекуль з СССР) гадавалі сьвiней.

Цяпер Божая цьвярдыня адноўленая, i ў ёй па-гаспадарску пахаджаюць праваслаўныя бацюшкi розных рангаў, якiя цьвёрда ўпэўненыя, што Iван IV з Аляксеем Міхайлавічам Цішайшым адбівалі Полацак у літоўцаў і палякаў, але ўрэшце ўсё пайшло намарна, бо нацыяналiсты з дапамогаю Захаду развалiлi вялiкую дзяржаву. Пачутая з вуснаў паломнiка беларуская мова адразу робiць iхнія позiркi напружана-падазронымi; у манастырскiх храмах раз-пораз зьяўляюцца абвесткi, што малiтвы за асобаў з “католическими именами” не адпраўляюцца, а пачуўшы пытаньне, да праваслаўных цi да каталiцкiх належаць iмёны Марыя або, напрыклад, Вольга, як клiкалi першую жонку Вацлава Гаўла, сястра ў Хрысьце адсылае да мацi-iгуменьнi, якая мусiць ведаць, хто такi Гавэл i ў якiх ён дачыненьнях з “истинной” верай.

А ў Палаце, у якую мы некалi сьмела ляцелi “галоўкай”, сёньня ня ўтопiш нават хударлявага (вiдаць, з прычыны каталiцкага iмя) каляманастырскага ката, ня кажучы ўжо пра ягоных эстонскiх рудых супляменьнiкаў, болей падобных не да катоў, а да ўкормленых лiсаў.

12.

На Янаў дзень у Эстонii паляць старыя чаўны, на якiх ужо небясьпечна выходзiць у мора. Для гаспадароў гэта заўсёды трагедыя, якую можна параўнаць з стратаю блiзкага чалавека.

Паром “Эстонiя” выглядаў зусiм бясьпечным... Помнiк ягоным пасажырам — чорная жалезная арка або мост з правалам. Мэтал пакрыты сотнямi iмёнаў i прозьвiшчаў. Сярод iх беларускае вока чамусьцi адразу знаходзiць напамiн пра адзiную беларуску. Зусiм маладой Вользе Мiнчуковай зайздросьцiлi: яна выйшла замуж за швэда i ехала ў швэдзкi рай, замест якога паром прывез яе ў рай без усякiх прыметнiкаў. Цiкава, цi ёсьць у ім Беларусь i Швэцыя, нацыянальныя й моўныя праблемы? Цi гатовы хто-небудзь з багасловаў адказаць на гэтыя пытаньнi? Калi ў раi нiхто ня ведае беларускае мовы, а ў апраметнай на ёй яшчэ гавораць, я моцна задумаюся...

13.

На мой дылетанцкi погляд, сярод усiх жывых i мёртвых удзельнiкаў выставы, прысьвечанай эстонскаму мастацтву XX стагодзьдзя, найбольшага посьпеху ў сучаснага спажыўца мастацкiх каштоўнасьцяў дасягнулi аўтары двух твораў.

Першы выкананы ў генiяльна простай тэхнiцы “вiдэа”: на адным экране юрлiвы маладзён пераключае каналы, у вынiку чаго на другiм, насупраць, зьяўляюцца аголеныя прыгажунi i страхалюдзiны, што, у сваю чаргу, выклiкае адпаведныя эмоцыi на твары ў маладзёна.

Аўтары другога шэдэўру карыстаюцца больш складанай тэхнiкай: “organic materials, canvas, video”. Арганiку ў гэтым пералiку рэпрэзэнтуе г... аднаго з аўтараў, iмя якога чамусьцi не пазначанае ў анатацыi, хоць ягоныя заслугi перад мастацтвам выглядаюць значна больш важкiмi за даробак калегi. Ананiмнае сьвiнчо ня толькi гадзiць, але i заўзята наварочвае лычом выяўленчы матар’ял на падрамнiк з палатном, у той час, як двухногi суаўтар усяго толькi здымае творчы працэс на вiдэа, каб данесьцi яго да вачэй i розумаў аматараў мастацтва.

14.

Пачуцьцё небясьпекi ўзьнiкла яшчэ на эстонска-расейскай мяжы, за якой нiбыта памацнеў вецер i адчувальна апусьцiлася тэмпэратура. Яно ўзьнiкла i не пакiдала і ў згалелых вёсках, дзе няма ды, здаецца, нiколi й не было нi садоў, нi пчальнiкоў, нi гародчыкаў, i ў раённых расейскiх гарадках, якiя праглася як найхутчэй прамiнуць, не скiдаючы хуткасьцi, як гэта бывае ў нью-ёрскiм Гарлэме або ў “чорных” раёнах Вашынгтону. Не пакiдала i сярод занядбаных палёў з пакiнутым трактарам i нейкiмi невысокiмi асьнежанымi грудкамi, што пасьля апошнiх тэленавiнаў з Грознага найперш асацыяваліся з прыцярушанымi сьнегам трупамi.

Адтуль, з глыбiнi выстылага й сьцiхотна-пагрозьлiвага ў сваёй закiнутасьцi “русского поля” i выплыла галоўная выснова гэтае вандроўкi. Выснова, што пачала фармулявацца яшчэ дваццаць гадоў таму ў Ноўгарадзе, калiсьцi Вялiкiм, дзе ў нядзелю гараджане выходзiлi на шпацыр па цэнтральнай вулiцы ў стаптаных пакаёвых тэпцях i спартовых трыко.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 38
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)