Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жанчыны ля басейну - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жанчыны ля басейну

Электронная книга - «Жанчыны ля басейну». Краткое содержание книги:

Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся зноў вярнуцца ў зманлівы сьвет мінулага, куды няма вяртаньня. Праз хвілю ты пасьміхнешся і, наставіўшы каўнер балоньні, нетаропка пойдзеш пад шатамі прысадаў, а мірыяды зьнічак будуць падаць і гаснуць у чорным люстры мокрага асфальту. І падумаецца, што адна з тых зьнічак – тваё жыцьцё. Кроны старых каштанаў будуць хаваць ад дажджу, а рэдкія кроплі, якія патрапяць за каўнер, нагадаюць, што твой май даўно мінуў, што на дварэ верасень і што ўсе твае спадзяваньні і мары засталіся недзе там, далёка, за шчыльнай залонай восеньскага дажджу. (Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы, фрагмэнт)
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 55
Перейти на страницу:

Праз чвэрць гадзіны сталічны госьць на чале сябрыны вудалёў шыбаваў па гасьцінцы, і басаногая блазнота не магла адарваць яд яго вачэй. Дзіва што! На Жэрару былі новыя джынсы “Левісы”, фірмовая майка зь відарысам Чыка Карыа, а на галаве зухавата чырванела кепурка з гучным надпісам “Кент”. Па дарозе на рэчку ён дзяліўся сваімі багатымі рыбацкімі ведамі. Жэрар паведаміў вясковым сябрам сакрэты лоўлі сіга, назваў некалькі прынадаў, на якія добра бярэцца таймень, параіў не шукаць стронгу ў вярхоўях Пячоры, дзе ён змарнаваў аднойчы цэлы месяц, і нагаварыў яшчэ шмат з таго, што яму запомнілася з размоў бацькавых знаёмцаў.

Каля вялікай крушні сябрына спынілася накапаць чарвякоў. Уладкаваўшыся на валуне, Жэрар пачаў быў апавядаць новую небыліцу, ды яго перапынілі.

- А ланцуг на руку ты што – дзеля прыгажосьці начапіў? – зьнянацку спытаў рабаціністы Яська, самы малы з вудалёў. Жэрар горка пасьміхнуўся і, пакруціўшы на запясьці бранзалет, ціхім, але ўпэўненым голасам прамовіў:

- Тым, хто займаецца картынгам, гэты ланцуг проста неабходны. Бачыш, на ім выбіты група крыві і рэзус…

Хлопцы, якія пра картынг мелі даволі цьмянае ўяўленьне, зачаравана паглядзелі на гоншчыка.

- А якая хуткасьць у гэтага картынга? – не сунімаўся Ясь.

- Ну, вядома, я ня Стэн Барэт, а мой карт не “Будвайзэр”, але хуткасьць даволі сур’ёзная.

Пасьля такіх слоў усталявалася шматзначнае маўчаньне, якое недарэчна парушыў няўрымсьлівы Яська.

- А хто такі… гэты Барэт?

- Ну, слухайце, ня ведаць Стэна Барэта…

Жэрар быў абражаны. Падхапіўшыся з валуна і міжволі пераймаючы бацькавы рухі, ён нэрвоваю хадою абышоў крушню.

- 17 сьнежня 1979 году на палігоне Роджэрс у Паўднёвай Каліфорніі быў прабіты…

Але хто быў пабіты на палігоне, уражаныя слухачы так і не даведаліся. Іхны гарадзкі сябрук зьнячэўку асекся. Вочы ягоныя ненатуральна пашырыліся і ўтаропіліся ў чэзлую бружмеліну, што кусьцілася ля крушні. Усе паглядзелі на куст, але, не заўважыўшы нічога, што магло б уразіць, скіравалі дапытлівыя позіркі на Жэрара. Той, стоена дыхаючы, яшчэ колькі часу стаяў у здранцьвеньні, потым увесь сьцяўся і сьцягнуў з галавы кепурку. Вяскоўцы зьбянтэжана назіралі, як гараджанін вокраччу падпоўз да куста і, выставіўшы перад сабою шапку, кінуўся на бружмеліну. Пачабохтаўшыся ў кустоўі і пераможна гікнуўшы: “Не ўцячэш, гад!”, ён падхапіўся на ногі, трымаючы ў руцэ вялізнага палёвага коніка. На твары Жэраравым ляжаў цень незразумелай трывогі.

- Хлопцы, бяжыце ў бліжэйшы сельсавет, падымайце людзей! Саранча ідзе! – голас у Жэрара быў цьвёрды і рашучы. Некалькі хлопцаў матлянуліся ў бок вёскі, але свойчас спыніліся і недаверна паглядзелі на гараджаніна, намагаючыся дапяць, хто такая гэтая саранча, куды яна ідзе і навошта трэба падымаць людзей.

- Ну, чаго вы сталі, як ёлупні? Дарагая кожная хвіліна. Хочаце, каб усё тут было зруйнаванае і зжэртае? Хутчэй, кажу вам, бяжыце ў сельсавет – няхай выклікаюць авіяэкспэдыцыю!

Да вёскі ён бег, надзейна заціснуўшы шкодніка ў кулаку. Ён не крыўдаваў на хлопцаў, якія, пэўна, і дагэтуль качаліся па траве, заходзячыся ад рогату. Крыўдаваць не было калі – трэба было дзейнічаць.

Падбягаючы да гародаў, ён убачыў цётку Палуту. Тая хадзіла па бульбянішчы, зьбіраючы ў слоік калярадзкіх жукоў.

- Цёця-а! Бяда-а! – з астатніх сіл крыкнуў змагар са шкоднікамі і, спатыкнуўшыся, паваліўся ў разору. Цётка Палута, згледзеўшы нябожа, ад нечаканасьці выпусьціла з рук слоік і, рынуўшы насустрач, залямантавала:

- Ці ж руку пашкодзі-іў?!

- Каб руку… Тут страшней, - хапаючы ротам паветра, выгукнуў Жэрар. – Дзе тут у вас бліжэйшы сельсавет? Трэба тэрмінова паведаміць аб зьяўленьні саранчы.

Цётка пужліва агледзелася.

- Якога Шаранчы?

- Вось, злавіў на полі, кілямэтры два адсюль.

Небарака-конік роспачна трапятаўся між пальцаў, марна спрабуючы вырвацца.

Цётка паволі апусьцілася на ляху.

- Як жа ты мяне, Жорык, улякнуў…

Яна выцерла ражком хусткі халодны пот з ілба і, глянуўшы на кузурку, ужо спакойным голасам прамовіла:

- Якая ж гэта шаранча? Мы пра такую і ня чулі. Гэта ж жамяра такая, ну, насякомае па-вашаму. У нас іх казялкамі завуць.

- Якая там жамяра! Гэта пералётная саранча, наш люты вораг і шкоднік!

Пачуўшы пра шкодніка, цётка прыхапілася, выцерла рукі аб хвартух.

- Ды ён асабліва ня шкодзіць, - сьцішана пачала цётка. – Скача, сьвіршчыць… Ну, можа, калі і зьесьць якую травінку…

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 55
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)