Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Адрасная кніга - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Адрасная кніга

Электронная книга - «Адрасная кніга». Краткое содержание книги:

Абчытаўшыся Мантэня і Букоўскага, а таксама ўзброены абсалютнай склератычнай памяццю і google.maps, Макс Шчур робіць дзёрзкую для сваёй параўнальна неглыбокай старасці спробу аднавіць на паперы асобныя эпізоды свайго жыцця і навучання ў Менску ў 1994-1998 гг. Атрыманы ў выніку трохтыднёвага творчага запою «раман не ў прозе» ёсць своеасаблівым дадаткам да раману ў прозе «Там, дзе нас няма» (2004 г.) і адначасова водгукам на кнігу Сяргея Прылуцкага «Дзевяностыя forever». «Адрасная кніга» можа зацікавіць як старажылаў, што яшчэ памятаюць атмасферу 90-х, так і моладзь, што пра тую атмасферу, магчыма, нешта чула.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 18
Перейти на страницу:

ў фуражцы з вусамі й пагонамі капітана

нюх у яго быў за гады працы вельмі натрэніраваны

бо ён адразу скіраваў у мой бок

нахабна стаў проста побач са мною

і ўперыўся вачыма ў мой твар у ваконнай шыбе

я тут жа згадаў што еду па фальшывым праязным

якія са зьніжкай распаўсюджваў мой добры кораш з ін’язу

і мне зрабілася крышку ніякавата

асабліва з увагі на тое, што ў маёй кішэні

ляжаў лятучы карабель з папараць-кветкай

колькасьць якой была ў эквіваленце

роўнай дзесяці гадам турмы

па адным за кожны заплочаны намі за папараць-кветку бакс

скідваліся мы ўсе, але ў турму паслалі б толькі мяне

што здалося мне ў той момант асабліва несправядлівым

і я ледзь не заплакаў і не абасцаўся

адчуваючы носам нясьвежы пах міліцэйскага шчаціньня побач са мною

тады я, здаецца, пачаў маліцца

і пастанавіў разьняволіцца й паводзіць сябе як звычайна

так бы мовіць не падаваць выгляду

і галоўнае ня дыхаць

чым дасягнуў толькі адваротнага

таварыш капітан міліцыі пачаў на мяне касавурыцца

выгляд, якога я зусім не падаваў, яму яўна чымсьці не падабаўся

і асабліва яму не падабаліся мае крывава-чырвоныя вочы

я дабрадушна ўсьміхнуўся

а сам пачаў маліцца яшчэ больш палка

як умеюць толькі вампіры

і памалу скіраваўся да выхаду

бо зразумеў што да «Кастрычніцкай» цяпер ужо не даеду

і спазьнюся такім чынам на фільм Труфо «Чатырыста ці колькі там удараў»

бо мяне самога зараз напаткае такі ўдар

у параўнаньні зь якім усе ўдары сьвету здадуцца жартам

аднак было позна я трапіўся таварыш капітан

тут жа скіраваўся да выхаду ўсьлед за мною

наступнай станцыяй была «Плошча Перамогі»

дзьверы адчыніліся і я што ўжо зробіш выйшаў

таварыш капітан натуральна за мною

але тут я нібыта згадаў пра нешта надзвычай важнае

зноў зайшоў у вагон і прыкінуўся дрэвам

тым часам як таварыш капітан выйшаў і ўжо не заходзіў

яму насамрэч было трэба на «Плошчу Перамогі»

ня памятаю, як я дайшоў тады да ДК Прафсаюзаў

як дабраўся на самы верхні балкон набітай моладзьдзю залі

дзе сябры бавілі час чаканьня тым, што глядзелі «Чатырыста ўдараў»

памятаю што я прастаяў увесь фільм прыціснуўшыся да сьценкі

бо баяўся ўпасьці празь нізкія парэнчы ўніз з вышыні балкону

і баяўся нават зірнуць на шырачэзны экран проста перад маім носам

бо чорна-белая стужка яўна хацела ўцягнуць мяне ў дзею

разам з ботамі й папараць-кветкай

а я не хацеў рабіцца чорна-белым хай нават у фільме Труфо

я хацеў яшчэ нейкі час пабыць каляровым

калі мы ў той вечар сыходзілі па лесьвіцы з ДК Прафсаюзаў

нейкая добра выхаваная дзяўчына-падлетак (відаць, зь Серабранкі)

паказала на нас пальцам

і спыталася ў сваёй прыстойна апранутай маці

«Мама, хто гэтыя брудныя людзі?»

тая кінула вокам на нас зь сябрамі

й шэптам сказала дачцэ:

«Цыц, дурніца, гэтыя хлопцы – хіпі!»

нас прыемна зьдзівіла, што маці была

больш прасунутай за дачку

і што нас нехта ў Менску прыняў за хіпі

хаця мы былі ўсяго толькі валасатыя разьдзяўбаі

14. Зьмена стану

Відэасалён на Інстытуце Культуры

быў маім сапраўдным інстытутам культуры

(я ж як ні круці рыхтаваўся вучыцца

на гішпанскага рэжысэра)

там можна было зьняць на дзьве гадзіны пакойчык

нібы ў бардэлі

і ня толькі спакойна паглядзець

Антаніёні Формана ці Кустурыцу

але й выпіць піўка пакурыць

адзін (часьцей) ці з кампаніяй

а калі ўзяць правільны фільм

то яшчэ й самазадаволіцца

як рабілі там некаторыя

а калі ўзяць фільм яшчэ больш правільны

то й цішком задаволіць запрошаную

на кінапрагляд кінаманку

паступова я пачаў праводзіць

у відэасалёне на Інстытуце Культуры

больш часу чымся ўва ўнівэры

дзе ўсе фільмы ў відэакабінэтах

даўно пасьпеў пераглядзець

цяпер я завісаў у відэасалёне з самае раніцы

і мае знаёмыя

пачалі дамаўляць са мной стрэлкі

адразу на Інстытуце Культуры

гэтак аднойчы зь Берасьця прыехала дзяўчына

даўно безнадзейна ў мяне закаханая

я сустрэў яе на Інстытуце Культуры

адкуль ёй блізка было да вакзалу

мы селі на зэдлік у двары ля відэасалёну

адкаркавалі піўко

я зірнуў на яе і ўсьвядоміў

што досыць доўга яе ня бачыў

і што яна за гэты час

добра так разьвілася пасталела й пахарашэла

таму пасьля другой бутэлькі піўка

я зрабіў ёй шчырую прапанову

паглядзець разам у відэасалёне

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 18
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)