Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Нядоля Заблоцкіх
Нядоля Заблоцкіх - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нядоля Заблоцкіх

Электронная книга - «Нядоля Заблоцкіх». Краткое содержание книги:

У цэнтры ўвагі аповесці — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго ўнікальнасць. Аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў, захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне празаіка зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 31
Перейти на страницу:

— Налажыў недзе галавою, бедны, на японскай вайне, — казала Разэля, спадзеючыся на такое здарэнне, радуючыся яму.

Не вёўся бусел на Заблоцкіх грунце[4]. І не было ніякага прыросту ў Вінцэнтавай хаце. А ў Стусінскіх на засценку было гэта шчасце: высока з бярозы за адрынаю бусел на хату пазіраў. Мала бусла, дык яшчэ сава яму ў помачы была. Падлятала яна сюды на засценак, садзілася ў Стусінскіх на вішні ці на клёне перад хатаю ды й распачынала свае жаласныя песні дзікім голасам пець.

Баркаўскія брахлівыя людзі пра гэта як у звон білі б, каб пачулі савіныя песні на чыім грунце, але і гжэчныя засцянковыя шляхта хоць цішэй, далікатней, але, пагаварвалі, што:

— Гэта, вашэці, не так…

— Дзе бачылі, панства?! Гэта на нешта варожыць.

І праўда: неяк з панядзелка на аўторак, пад дзень:

— Куга-а!.. — у Стусінскіх у хаце аказалася.

— А што! А мы не казалі?! — смялей, мацней загаварыла тады гжэчная шляхта.

Ажно тут і па вайне было. Не сабраў рускі цар шапак, колькі яму трэба было. Паглядзеў на японцаў — шмат падлаў сабралася. Нічога ім не зробіш. Не памаглі краўцы шапачнікам і не нашылі тыя шапак, колькі на вайну трэба было.

— Бярэце, — кажа тады рускі цар на японцаў, — што вам трэба, сядзеце там на сваіх выспах сціхатою. Смела закідайце сабе ў мора свае вуды. Я і слова не скажу. Калі дзе й мой шчупак на ваш зазубень возьмецца — толькі таго! Ці я гадаваў яго?! Гэта от, каб час выпадаў… Але няма калі мне з вамі капацца. Унь ужо дома ў мяне самаго папораваць пачалі.

Везлі Вінцэнтага на Амур-раку. Мелася быць з ім такое здарэнне. Але заспяшыліся з мірам. З паўдарогі вярнулі Вінцэнтага назад. Так і не давялося яму на Амуры пабыць, паглядзець далёкай незнаёмай ракі. Не здарылася з ім гэтага здарэння.

Не толькі не меў Вінцэнты здарэння ў дарозе, але і сама дарога мала ў памяці яму: праз Сібір ехаў і — ці дасцё веры? — Сібіры не бачыў ён. Зімою гэта было. Вокны ў вагонах тады парабіліся, як медзвядзі, на корх, калі не лепей, панамярзала лёду на іх. Дык Вінцэнты ад першай станцыі, дзе загналі іх у цялятнікі, як лёг спаць — толькі пад’есці ўставаў са свайго кутка. Мала было нашаму Заблоцкаму гэтага шчасця, сну — у Баркаўцох: за вяселлямі ды за йгрышчамі ніяк не мог ён сагнаць з яго ахвоту. А ў цялятніку добра было гэтаю работаю заняцца. Тузала сабе на станцыях, пакалыхвала ў дарозе — як дзіця ў калысцы, толькі радасна праз сон расхінаў Вінцэнты ў шчаслівую ўсмешку свае лепяшыстыя таўстыя губы. І не чуў ён нават, калі зрабілася замарачэнне мазгоў яго дарозе, калі закруцілася ды пайшла яна тым самым следам назад. Так і не спраўдзілася Разэліна надзея. Уратаваўся сном Вінцэнты ад усякіх благіх здарэнняў: не чуў і не бачыў нічога ў дарозе.

— Ну, тэ-э!.. Уставай! — капянуў яго ўзводны, як Маскву міналі. І пачуў Вінцэнты ізноў над сабою вайсковую дысцыпліну. Борзда прахапіўся, на ногі стаў.

— Га? Што? — добра шчэ не раскурстаўшыся, збіўшыся з тропу, па-вясковаму пытаўся ваяка Заблоцкі.

Пратрымалі яго яшчэ крыху ў кашарах недзе ў Расіі ды пусцілі дадому.

Прынёс Вінцэнты з тае праспанай вайны шынель, цяжкую салдацкую зімовую шапку і новыя, моцныя боты. Не з пустымі рукамі вярнулася тады і Разэля з засценка. Прынесла яна ў лубку сына, на нагах вастраносыя чаравікі на скрыпох і далікатнае з засценку прынесла сабе імя — Рузя. Тры рэчы прынёс кажан сем’янін дадому.

Потым, як сын крыху падкачаўся ды пачаў распытвацца, што тады было, як яго не было, і як ён у Заблоцкіх завёўся, усякі па-свойму тлумачыў малому яго паходжанне. Адны ў гэтым мацеры давалі большую заслугу, казалі, Разэля, агарод полючы, у градзе пад капусным лістом яго знайшла. Другія бацькавай трымаліся рукі, што ён тут большы прычынец: казалі, бог Вінцэнтаму, як ён жыта рассяваў, гатовага хлопца ў сяўню з неба скінуў. А пра бусла, пра засценак ніхто і слова не сказаў малому. Не любілі ў Вінцэнтавай хаце гэтакай гаворкі.

З дваіма віталіся, першы раз адчыніўшы ў гэту хату нізкія дзверы. З траіма цяпер развітвацца давялося: з Вінцэсем, з Вінцэсіхаю ды з малым Юлікам-самасейкам.

— Бывайце здаровы, жывеце вясёлыя! Пабылі б болей. Не ганьбуем вашай нізкай, цеснай хаты. Але няма часу. І так доўга забавіліся…

вернуться

4

Грунт — надзел зямлі.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 31
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)