Маладзік над стэпам
- Автор: Бородулин Рыгор Иванович
- Год: 1959
- Язык: белорусский
- Год: Дзяржаўнае выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Маладзік над стэпам». Краткое содержание книги:
Рыгор Барадулін нарадзіўся ў 1935 годзе на Ушаччыне, у сям'і рабочага. У 1954 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу i паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна на філалагічны факультэт. Першы верш яго быў надрукаваны ў 1954 годзе ў газеце «Чырвоная змена». За вершы з нізкі «На зямлі цаліннай», якую напісаў у выніку паездкі на ўборку першага цаліннага ўраджаю, на Усесаюзным літаратурным конкурсе, прысвечаным Усесаюзнаму фестывалю моладзі i студэнтаў 1957 года ў Маскве, Р. Барадулін атрымаў дыплом лаўрэата II ступені. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Работніца i сялянка», «Вожык», у газетах «Звязда», «Літаратура i мастацтва», «Калгасная праўда». З 1958 года Рыгор Барадулін член Саюза пісьменнікаў.
Перейти на страницу:
...Увосень пахнуць караваі,
Гарой—пшанічныя бліны.
З мядовухаю бутлі з краю,
У коптур зелле наліваюць —
У кубел зычаць спарыны.
Зімой агонь палае ярка:
Памінкі правяць кабану.
Страляюць вугалі, агаркі.
Патэльню угінаюць скваркі —
З цыбуляй смажаць свежыну.
Цячэ размова ціхай рэчкай.
Смяецца радасць за сталом.
Забыліся ўсе крыўды, спрэчкі.
Пра перапёлчына гняздзечка
Пяюць. Жадаюць шчасця ў дом.
Хай багацеюць!
Хай жа ў міры
Усе суседзі без нуды
Жывуць, не сварацца задзіры.
Адзін другога просяць шчыра
Няхай на свежыну заўжды!
1957
Перейти на страницу: