Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Тарасова доля
Тарасова доля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Тарасова доля

Электронная книга - «Тарасова доля». Краткое содержание книги:

Тарасова доля
1 2 3
Перейти на страницу:

Янка Купала

Тарасова доля

Памяці Тараса Шаўчэнкі

I
Ходзіць гоман па Ўкраіне           У святочных шатах... Гаманіць Дняпро са стэпам           Аб вялікім святу.
Тую долю, што калісьці           Тарас напрарочыў, - Тую долю чуюць вушы,           Бачаць ясны вочы.
Тая воля, на якую           Тарас спадзяваўся, Загуляла ў буйным стэпе,           Сонцам абвілася.
Тое шчасце, аб якім так           Тарас вечна марыў, У народзе на свабодзе           З Крамля гаспадарыць.
Добрым словам памінае           Вялікага сына Украіна маладая,           Вольная Ўкраіна.
II
Як раджала яго маці, -           Не свяцілі зоры, Зубы скаліла няволя,           Хахатала гора.
Песень радасных, вясёлых           Над яго калыскай Не спявалі маладухі           Ні здалёк, ні зблізку,
А як вырас, як падняўся,           На свае стаў ногі, Следам - паншчына, батрацтва,           Панскія парогі.
Крукам гнуўся перад панам,           Уздыхаў нясмела, Катавалі батагамі           Юнацкае цела.
Энгельгарты, Энгельгарты!           Ўжо вам не паўстаці, - Адамсціла Украіна           За дзяцей і маці.
III
А было ў тыя часіны           Цёмна, бы ў магіле, Людзі гінулі, як мухі,           Ці, як здань, блудзілі.
Ні святла таго, ні ўсмешкі           Хоць бы на хвіліну, - Ночка хутала Ўкраіну,           Ці ж толькі Ўкраіну?!
І скрыпелі, і бразджэлі           Ланцугі наўкола, Панства людам гандлявала,           Як нямой жывёлай.
Прадавала і мяняла,           Ў карты прайгравала, Крыві, слёзам канца-меры           Бядняцтва не знала.
Гэткай катаргі і мукі           Пяром не апішаш. Прамінула. Толькі думку           Успамін калыша.
IV
Нарадзіўся на свет белы           І Тарас у путах, А нялёгка, ой, браточкі,           Змалку быць закутым!
Я таксама нарадзіўся           Ў ланцугах пад царам. Спапяліў бы ту часіну,           Каб я мог, пажарам!
Прайшлі годы. Тарас вырас,           Як таполя ў полі. Выкуплялі добры людзі           Тараса з няволі.
Як браў грошы пан вяльможны           Рукою паганай, Кроў блішчэла на дукатах,           Кроў людзей скаваных.
Кроў скаваных бацькі, маці,           Скованага сына, Кроў блішчэла на дукатах           Скутае Ўкраіны.
V
Па гасцінцы беларускім,           Ў Пецярбург з Варшавы, За карэтаю за панскай           Пхнецца хлопец жвавы.
Гэта йдзе Тарас-нявольнік,           Служка ясне-пана, Пан у золаце. Ён бедны,           Босы, абарваны.
Беларускія бярозы           Абапал гасцінца Калыхалі думкі шумам           Хлапчуку-ўкраінцу.
Бор шумеў яму над вухам,           Булькалі крыніцы, - Маладому, дасціпному           Было чым дзівіцца.
Бачыў ўбогія хаціны,           Крытыя саломай, Людзей бачыў паднявольных,           Што і ў сябе дома.
VI
Чаму ў сэрцы беларускім           Песня Тарасова Адгукнулася, запела           Зразумелым словам?
Чаму вецер з Украіны           З думкаю крылатай Далятаў да Беларусі           І шумеў над хатай?
Бо йшла доля беларуса           З доляй украінца Адналькова - ў поце, ў слёзах,           Церневым гасцінцам.
1 2 3
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)