Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Сказки народов мира » Вераб'ёва цешча
Вераб'ёва цешча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вераб'ёва цешча

Электронная книга - «Вераб'ёва цешча». Краткое содержание книги:

Вераб'ёва цешча

Уладзімір Караткевіч

Вераб'ёва цешча

Ва ўдовiнага вераб'я цешча памерла ад злосцi. Спачатку ён быў узрадаваўся, што не будзе каму яго поедам есцi, а потым адумаўся. Якая б нi была, а ўсё-такi цешча. I вырашыў ён цешчы багатыя памiнкi справiць. Сабралiся ў яго на акне за налiчнiкам iншыя вераб'i, елi смачных чырвоных рабакоў i розных казюль, пiлi бярозавы квас i мёд з жалудовай шкарлупы. Упiлiся моцна i пачалi бiцца i песнi спяваць.

А тут котка, лёгкая на ўспамiн, села ля налiчнiка, жоўтымi вачыма блiшчыць, не выпускае нiкога. Ды з п'яных вачэй i не пабачыў нiхто. Кажа верабей:

— Эх, i надвор'е, месяц ззяе, цёпла… Каб быў госцем — даўно б дадому пайшоў. Высунуўся адзiн легкадумны маладзенькi верабейчык — i назад, ледзь жывую душу ўратаваў.

А гаспадар куражыцца: "Ды што, ды я яе". Да таго расхрабрыўся, што выскачыў з гняздзечка куляю i паляцеў на котку навальнiцаю.

— Ах ты, даўбня, каб ты счарнела, як галавешка. Прэч!

Вераб'i ўсе адзiн на аднаго падобны…

Котка ад гэтага нацiску разгубiлася, пачала адступаць, а потым пытае:

— Ты, часам, не цешча тутэйшаму вераб'ю?

— Так, — кажа верабей, а сам ужо прахалануў i дрыжыць, як лiст.

— Ох, не зайздрошчу я яму.

Ды ад страху як скочыць у дзядоўнiк. Госцi пайшлi, а верабей замыслiўся.

— Хто зараз за мяне з маiм мяккiм характарам з суседзямi, з ворагамi, з начальствам лаяцца будзе. Няма ў мяне цешчы, няма абаронцы.

I заплакаў.

I цешча iншы раз карыснай бывае.

0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)