Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рома Свечнікаў. Кніга 1

Электронная книга - «Рома Свечнікаў. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 41
Перейти на страницу:

Рома Свечнікаў

РОМА ЕДЗЕ! Кніга 1

Прадмова

1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў бестэрміновае кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі.

За два тыдні да гэтага мы сустрэліся з Ромам у нейкай заляпанай кафэсе, дзе ён натхнёна абмаляваў свае планы і прапанаваў рабіць для часопіса 34mag.net мультымедыйныя дарожныя нататкі з кароткімі відосамі, серыямі фатаграфій і аўдыяўключэннямі з тых кропак планеты, куды завядзе яго Дарога. Так пачаўся праект «Рома едзе», які зрабіўся для мяне і, спадзяюся, для шматлікіх нашых чытачоў наймагутнейшай крыніцай натхнення, займальнай дакументацыяй прасторы і часу, якія імкліва змяняюцца, а таксама прыкладам таго, як шмат можна знайсці ў сабе і ў тым, што навокал нас.

Рома сарваўся з ланцуга, і ў першыя месяцы я адчуваў, як ад ягонай смеласці, куражу, намагнічанасці і вельмі дакладнага пачуцця прыгожага мяне проста мажа па сценах. Наша сяброўства і праца цалкам перамясціліся ў віртуальную прастору, а ўсведамленне таго, што ўвесь гэты дзікі замес адбываецца з Ромам у рэальнасці, прыносіла мне з кожным днём усё больш эфектныя і вострыя эмоцыі. Рома слаў мне тэксты, злепленыя на каленцы пад цёплым грузінскім дажджом, і відосы, змантаваныя прамерзлымі рукамі ў закінутым на край цывілізацыі алтайскім пасёлку. Усе гэтыя дэталі я адчуваў непасрэдна праз матэрыял ды імкнуўся ставіцца да іх з максімальнай пяшчотай, на якую здольны рэдактар. Я адчуваў: для Ромы, для мяне і для чытача вельмі важна, што праект ствараецца тут і цяпер, дакладней – там і цяпер.

Атрымліваючы кавалкі тэксту з разнастайных Viber’аў, WhatsApp’аў і GoogleDrive’аў, я ўсяго толькі спрабаваў скруціць незаўважнымі шрубкамі ўсе гэтыя фрагменты пазла, пакінуць тую спрадвечнасць літар і словаў, дзікунства стылю і апавядання, якія свісталі з усіх фортачак зыходнага матэрыялу. Мне хацелася, каб чытач ад главы да главы адчуваў, як змяняецца герой, як сталеюць яго стыль і рытм, як узрастае складанасць пастаўленых задач, змяняецца светаадчуванне, грубее і гартуецца характар, разбураюцца старыя ўяўленні пра свабоду, грамадства, любоў і адзіноту.

У гэтай кнізе сабраныя нататкі Ромы, якія апісваюць першую частку ягонай кругасветкі – першую палавінку планеты. Яго маршрут пралёг праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд. Тут няма лішніх або прахадных главаў, кожная краіна пройдзеная героем на надрыве, пражытая без кампрамісаў. Гэта не звычайныя запіскі падарожніка: тут амаль адсутнічаюць апісанні гарадоў, парады турыстам ды іншы капірайтарскі стаф. Гэта падарожжа ўнутр сябе, у свядомасць пакалення, у час і норавы неспасцігальнага несвядомага арганізма з сямі мільярдаў клетак.

Мне здаецца, што падарожжа Ромы і створаны ім матэрыял вельмі своечасовая і актуальная праца. Нам усім варта спыніцца на хвілінку, паглядзець у сваё ўнутранае люстэрка, задацца сумленнымі, нязручнымі пытаннямі ды вырашыцца на тое, што вось прама цяпер, не адкладваючы на панядзелак, варта выціснуць педаль счаплення, затым паддаць газку – і Рома ўнутры нас паедзе. Ён будзе перасякаць межы, разбураць састарэлыя надбудовы, паліць таўшчэзныя тэчкі са справамі, якія сорамна і позна захоўваць на паліцах. Я ахарактарызаваў бы гэтую кнігу як унікальны бясплатны навучальны курс па дызайне жыцця.

А тым часам на другім баку зямнога шара Рома паглынае кіламетры Дарогі. А значыць, наперадзе яшчэ шмат супольных адкрыццяў і рашэнняў. І гэтая думка сама па сабе натхняе.

Danila Berencef,

рэдактар часопіса 34mag.net

Глава 1

Рома ў Грузіі

Гэта ўцёкі!

Я студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дэвіз якога – «Веды і стыль жыцця!». Мне дваццаць гадоў. Калі вырасту, буду праграмістам.

Мая дарога ва ўнівер пралягае паралельна трасе, па якой нясецца плынь з горада. Я дайвер – апускаюся на дваццаць метраў у глыб метро на адным подыху. Тут мяне кожны раз сустракаюць, як тэрарыста, правяраюць мой заплечнік. А яшчэ гэты заўсёды жыццярадасны голас розуму з дынамікаў: «Паважаныя пасажыры, будзьце пільнымі…» Амаль як у старэчы Орўэла.

На шостым паверсе пятага корпуса ўнівера месціцца кафедра штучнага інтэлекту. Тлустае паветра ў калідоры можна наразаць нажом, ад паху зводзіць шыю. Наступныя шэсць гадзін мяне будуць заварочваць у пыльны савецкі дыван. Мая бабуля сказала, што будзе жыць, пакуль яе ўнук вучыцца.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 41
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)